Репост из: Сцежкі Беларусі
Улады Шчучына вырашылі паставіць помнік Шарлю дэ Голю
Менавіта ў Шчучыне падчас Першай усясьветнай вайны зь ліпеня па верасень 1916 году ў нямецкім лягеры для ваеннапалонных разам зь іншымі францускімі афіцэрамі знаходзіўся капітан Шарль дэ Голь — будучы генэрал і прэзыдэнт Францыі.
Тэрыторыя, дзе ў Вялікую вайну германцы ўтрымлівалі інтэрнацыянальных ваеннапалонных, за прамінулы час непазнавальна зьмянілася. Цяпер тут цэх аўтатрактарных камплектаў шчучынскага заводу «Аўтапровад».
Да падзеяў стогадовай даўнасьці адсылаюць хіба аўтэнтычныя калонны і стэнд з гістарычнымі фатаздымкамі Шчучына пачатку XX стагодзьдзя. Сярод іх — і копіі архіўных выяваў, на якіх пазнаецца твар Шарля дэ Голя.