Репост из: ВЯЧОРКА
Санкцыі замаячылі над Лукашэнкам. Я ня памятаю такіх радыкальных выступаў у Эўрапарлямэнце з 2011 году. Раней гэта было тыпу “не чапайце Лукашэнку, дапаможам яго ўратаваць ад Расеі”. Сёньня на пленарнай сэсіі Эўрапарлямэнту гаварылі і пра санкцыі і пра дапамогу грамадзянскай супольнасьці.
1. Заклік да санкцыяў прагучаў мінімум ад трох эўрадэпутатаў. Зьняцьце санкцыяў у 2016-м было названа памылкай. Гаворка хутчэй пра санкцыі пэрсанальныя супраць Лукашэнкі, атачэньня, і вінаватых у рэпрэсіях.
2. Толькі адзін дэпутат выступіў у абарону Лукашэнкі — Ману Пінэда з Гішпаніі. Але яго пасыл быў такі — мы не павінны ўмешвацца ва ўнутраныя справы краінаў-суседзяў.
3. Дэпутаты заклікалі вярхоўнага камісара Джозэпа Бэрэла распрацаваць канкрэтную стратэгію па Беларусі, заснаваную на прынцыпах і каштоўнасьцяў Эўропы. Нямецкі эўрадэпутат заклікаў да мацнейшай рэакцыі Брусэлі і Бэрліну ў справе Беларусі
4. Было патрабавана вылучыць тры патрабаваньні да Лукашэнкі: 1) забясьпечыць нармальнае міжнароднае назіраньне, 2) зарэгістраваць усіх кандыдатаў, 3) неадкаладна вызваліць усіх палітзьняволеных, Бабарыку, Севярынца і Ціханоўскага ў першую чаргу.
5. Дэпутаты заклікалі дапамагчы рэпрэсаваным у беларусі і ўзмацніць падтрымку грамадзянскай супольнасьці. Сярод іншага, было прапанавана даць магчымасьць маладым беларусам атрымліваць адукацыю ў Эўразьвязе.