Наш дзень. Архіў беларускай музыкі


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Музыка


Наша музыка тут
👉 Наш чат: t.me/nashdzien_chat

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Музыка
Статистика
Фильтр публикаций


Сёння вялікі юбілей у гісторыі беларускай музыкі: 50 гадоў споўнілася б Аляксандру Куллінковічу, стваральніку і лідару гурта Neuro Dubel.

Дзядзя Саша заўжды застаецца з намі. У песнях, у тэкстах, ва ўспамінах. У шчырай усмешцы і шчырых слязах. Здаецца, ягоны хітры позірк і зараз сочыць за намі, а ў галаве ўжо нараджаецца новы іранічны пост.

Узгадайце сёння дзядзю Сашу. Дадайце ў плэйліст улюбёныя песні, паглядзіце кліпы, прыгадайце першы наведаны канцэрт. А ўвечары ўздыміце чарку за легенду беларускага панку.

На відэа - першы выступ АК на тэлебачанні. 1992 год, дзядзі Сашы 20, а наперадзе доўгае і яскравае жыццё: https://www.youtube.com/watch?v=AD5ewjuLAFE.
Запіс з архіваў гурта Neuro Dubel.

#сашатут


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
З Калядамі! ⭐




З Новым годам, даражэнькія!

Няхай наперадзе будзе толькі толькі лепшае. Шчасця і добрай беларускай музыкі ў 2022!


Жадаем моцнага здароўя ды найхутчэйшага адужання Івану Кірчуку.
Упэўненыя, яшчэ пабачымся ды заспяваем!


Ёсць і сумная нагода сённяшняга дня - роўна год таму не стала Юры Навумава, музыкі, вакаліста гурта Neuro Dubel.
Светлая памяць.


Упэўненыя: кожны з вас слухаў і спяваў ягоныя песні.
🎉 Сёння - Народзіны Лявона Вольскага!

Са святам, Лявон! Шчаслівыя знаёмству ды дзясяткам канцэртаў, у юнацтве наведаных, а пасля й зробленых разам. Дзякуй, што натхняеце, што выхоўваеце, што ніколі не здраджваеце сабе. Дзякуй за творчасць і усмешку! Дзякуй, што вы ёсць.

Віншуем!

Сябры, раскажыце, якая песня пазнаёміла вас з творчасцю Лявона?


Сёння свае народзіны адзначае мэтр і легенда - лідар "Крамы" Ігар Варашкевіч.

Бясконца радыя знаёмству ды супрацы. Павіншуем!)


Сёння тры гады, як не стала Аляксандра Кулінковіча - музыкі, журналіста, актора, Чалавека.

Дзякуй за ўсё, дзядзя Саша!


🎉 Змітру Вайцюшкевічу - 50!

З Народзінамі, неверагодны і непаўторны творца! Зычым здароўя, энэргіі, натхнення, новых песень і абавязкова новых канцэртаў ды слухачоў. Верым, што хутка сустрэнемся!

🧡 А якая вашая ўлюбёная песня спадара Змітра?


Сёння дзень народзінаў адзначае Кася Камоцкая.
Віншуем рок-князёўну і зычым доўгіх гадоў жыцця й новых творчых вяршыняў!

З гэтай нагоды ў сённяшнія +32 прапануем пераслухаць зімовую песню "Новага Неба" ❄️


А ці ведалі вы, хто такі Аляксей Пысін?

Зміцер Вайцюшкевіч распавядае ў сваіх сетках розныя цікавосткі пра паэта, тэксты якога ляглі ў аснову музычнага праекту "Вясёлка над плёсам". 🌈 Пачытайце і абавязкова паслухайце альбом!

Ну а мы таксама распавядзем цікавы факт: першы зборнік спадара Алеся меў назву... "Наш Дзень" (1951). Прыемнае супадзенне 😉.


Сёння ў Мінску адчыняецца новая гарадская пляцоўка LIDBEER DVOR. На адкрыцці а 20:00 дасць бясплатны канцэрт PALINA.

Калі наведваеце канцэрты, гэта найлепшы спосаб прабавіць сённяшні вечар :)

Кульман, 1 / Коласа, 3, уваход вольны!


Мама! прыйдзе час - перастанем мы,
«перабесімся», станем сталымі,
А пакуль - калі ласка, адстань ад мяне,
я яшчэ пажыву хістаннямі.

Спявачка LEAR і Уладзь Лепяшынскі выдалі песню на словы Віталя Рыжкова. Можна паслухаць на ўсіх лічбавых пляцоўкахтут - паглядзець прыгожае відэа)


Сёння гурт J:МОРС зайграе анлайн для прыхільнікаў з Беларусі, Расіі і Украіны!

🧡 Трансляцыя адбудзецца а 21:00 на старонцы https://www.facebook.com/jmorsmusic


J:МОРС абвясцілі анлайн-канцэрт для Беларусі, Расіі і Украіны!

💛 Імпрэза стане фіналам сусветнага анлайн-туру гурта ды адбудзецца 3 чэрвеня а 21:00 на старонцы J:МОРС у Facebook.

"Споём вместе, пообщаемся, подарим друг другу тепло и поддержку", - піша гурт у сваіх сацсетках. Варта быць!


Репост из: Зміцер Вайцюшкевіч
ПРЭМ'ЕРА!
Музычны праект на вершы Аляксея Пысіна "Вясёлка над плёсам"

🌈 Слухаць на лічбавых пляцоўках: http://music.mediacube.network/Vyaselka

Я рады, што атрымалася сабраць на адной кружэлцы столькі выдатных імёнаў - у складанцы ўзялі ўдзел тры дзясяткі музыкаў! Альбом найперш для дзетак, але вельмі раю паслухаць яго ўсім: у наш час кожнаму неабходныя ўсмешкі ды праменьчык святла.

Гэта была вялікая і вельмі прыемная праца. Шчыры дзякуй усім, хто пагадзіўся ўзяць удзел! А таксама Андрусю Такіндангу і Дзянісу Міжую за яскравую анімацыю, якую можна паглядзець на канале "Годна". Прыемнага праслухоўвання!


Репост из: Зміцер Вайцюшкевіч
Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Заўтра, 1 чэрвеня, а 12:00 адбудзецца светлая прэм'ера ад беларускіх музыкаў!

Разам з сябрамі запісалі цэлы музычны праект на вершы беларускага паэта Аляксея Пысіна. Гэта 19 песень для дзетак, у стварэнні якіх узялі ўдзел тры дзясяткі творцаў, сярод якіх Лявон Вольскі, Святлана Бень, гурт Naviband, Ганна Шаркунова ды іншыя.

Альбом выйдзе на ўсіх музычных пляцоўках заўтра, 1 чэрвеня, а 12:00. А на канале @hodnaby з'явіцца адмысловая анімаваная версія, намаляваная Андрусём Такіндангам.

Глядзіце невялічкі тызер!




Репост из: Зміцер Вайцюшкевіч
ПРЭМ'ЕРА КЛІПА!
Зміцер Вайцюшкевіч - Жук і жолуд

Гэта першы трэк з новага музычнага праекта, удзел у якім узялі Лявон Вольскі, Naviband, Аня Шаркунова, Святлана Бень і іншыя выдатныя творцы. Атрымалася файна й светла. Прэм'ера зусім хутка - а пакуль глядзіце кліп).

Показано 20 последних публикаций.

449

подписчиков
Статистика канала