Палонных каліноўцаў уключылі ў спісы на абмен
Полк Каліноўскага паведаміў, што разам з Узброенымі сіламі Украіны прыкладае намаганні па вызваленні байцоў Яна «Тромблі» Дзюрбейкі і Сяргея «Кляшча» Дзёгцева. Абодва яны ўключаны ў спіс на абмен ваеннапалонных.
Украінскае грамадзянства ёсць толькі ў некалькіх каліноўцаў. Усе байцы маюць кантракт з УСУ і вайсковы білет.
За час вайны 40 каліноўцаў атрымалі раненні. Частка з іх на лячэнні, частка на рэабілітацыі, частка вярнулася ў строй.
Загінулымі лічацца сямёра — Ілля «Ліцвін» Хрэнаў, Зміцер «Тэрор» Апанасовіч, Павел «Волат» Суслаў, Іван «Брэст» Марчук, Васіль «Сябро» Парфянкоў, Васіль «Папік» Шатроў, Васіль «Атам» Грудовік. Целы апошніх чатырох, якія ўдзельнічалі ў баі пад Лісічанскам, полк яшчэ не мае, таму афіцыйна каліноўцы лічацца зніклымі без звестак.
Хто ён — палонны каліновец Ян Дзюрбейка?
Расказваем пра беларуса Сяргея Дзёгцева — другога каліноўца ў палоне