Калегія Мінздароўя вынесла прадпісанне медцэнтру «Нардзін»
Мінздароўя паведамляе, што ў ведамства звярнулася пацыентка Л. наконт няякасна аказанай ёй дапамогі (аператыўнае ўмяшанне) у «Нардзіне».
Раней яна звярталася ў «Нардзін» са скаргамі на ўскладненні, якія ўзніклі ў выніку аператыўнага ўмяшання. Адзначаецца, што ў медцэнтры кепска паставіліся да скаргі, не далі тлумачэнняў і ў “не належнай меры арганізавалі аказанне ёй меддапамогі па ліквідацыі наступстваў пасля аперацыі”.
Лячэбна-кантрольная рада Мінздароўя прызнала якасць дапамогі недастатковай, і за дапушчаныя факты парушэння заканадаўства аб ліцэнзаванні, ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў пры аказанні калегія Мінздароўя прыпыніла з 26 ліпеня (тэрмінам на два тыдні) дзеянне ліцэнзіі цэнтра на некаторыя віды работ і паслуг.
Спецыялісты цэнтра не маюць права аказваць паслугі па клініка-марфалагічнай (гісталагічнай) лабараторнай дыягностыцы і ў частцы ажыццяўлення ўсіх аператыўных умяшанняў (у тым ліку з анэстэзіяй).