‼️ Уначы невядомыя часова захапілі тэлеграм-канал «Нашай Нівы» і выдалілі 1300 падпісчыкаў. Што гэта азначае для чытачоў
Уначы зламыснікі часова атрымалі доступ да тэлеграм-канала «Нашай Нівы», узламаўшы акаўнты трох супрацоўнікаў, у тым ліку намесніка галоўнага рэдактара Змітра Панкаўца.
Такія спробы ўзлому адбываюцца другую ноч запар — прыблізна а 3-й ночы работнікі «НН» атрымліваюць паведамленні аб спробе ўзлому.
Захопленыя акаўнты рэдактараў змянілі назву канала на непрыстойную, выдалілі ўсе навіны за 25 сакавіка і пачалі блакаваць падпісчыкаў. Яны паспелі выдаліць каля 1300 падпісчыкаў (з больш як 90 тысяч, г.зн. 1,5%) , пакуль адміністратар «НН» не вярнуў сабе кантроль над каналам.
Што рабіць чытачам у такой сітуацыі?
Просім вас, шаноўныя чытачы, пераслаць гэта паведамленне сваім сябрам і закінуць у чаты і свае каналы, каб людзі, якіх зламыснікі выкінулі з канала, маглі ўбачыць інфармацыю і вярнуцца да нас.
Каб падпісацца на канал, трэба перайсці ў @nashaniva і націснуць «Далучыцца да канала». Альбо скарыстацца спасылкай-запрашэннем: https://t.me/joinchat/Ph3iarsQER2jPPVY
Ці маглі ўзломшчыкі атрымаць персанальную інфармацыю падпісчыкаў?
Не, яны бачылі толькі імя акаўнта і выдалялі карыстальнікаў адзін за адным.
Аднак магчыма, што зламыснікі завалодалі ўсімі перапіскамі Змітра Панкаўца. Гэта важна ведаць тым, хто нешта абмяркоўваў з ім у прыватнай перапісцы.
Хто гэта мог зрабіць?
Невядома. Але цікава, што спрабавалі ўзламаць не толькі тэлеграм-акаўнты штатных работнікаў «Нашай Нівы», але і пазаштатных супрацоўнікаў. Некалькі месяцаў таму Следчы камітэт настойліва запытваў кантактныя дадзеныя кожнага з іх.