Жыхары квартала "Пірс" у Ратамцы выказалі свае думкі міліцыянтам, якія прыгналі аўтавышку, каб зняць беларускі сцяг з аднаго з балконаў. У выніку сцяг застаўся вісець, але міліцэйскі эвакуатар забраў адзін з аўтамабіляў (мы пакуль не ведаем, па якой фармальнай падставе).