За серабрыста-барвовую гірлянду на балконе на 25 сутак асудзілі прадстаўніка незалежнага прафсаюзу РЭП Андрэя Комліка-Ямаціна
Як піша @viasnanazirae, Комліка-Ямаціна затрымалі пасля ператрусу ў ягонай кватэры па арт. 342 КК. Вядома, што таксама ператрус адбываўся ў яго бацькі Ігара Комліка і ў офісе незалежнага прафсаюза РЭП.
На Андрэя склалі два адміністрацыйныя пратаколы: па арт. 23.34 і арт 23.4 КаАП. Артыкул за "непадпарадкаванне" звязаны з тым, што Андрэй адмовіўся адкрыць дзверы сілавікам. Таксама на яго склалі пратакол за пікетаванне на ўласным балконе: вывесіў серабрыста-барвовую гірлянду.
Справу разглядала суддзя Фрунзенскага раёна Марыя Ярохіна.