ЕС: Ніякіх лістоў Лукашэнку фон дэр Ляен не пісала, бо ён нелегітымны
На УНС Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ён атрымаў ліст ад старшыні Еўракамісіі «Унтэр дэн Ляйдэн», дзе яго назвалі «Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь». Прызналі, хто ў Беларусі гаспадар, заявіў ён.
@belsat запытаўся ў Еўрапейскай дыпламатычнай службы ці гэта праўда.
Прэс-сакратар службы Пэтэр Стана адказаў, што апошні ліст ад фон дэр Ляен быў накіраваны 9 чэрвеня і тычыўся пераносу Саміту Усходняга партнёрства ў сувязі з пандэміяй каранавіруса.
«Пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня, якія не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі, Еўразвяз лічыць, што ў спадара Лукашэнкі няма дэмакратычнай легітымнасці. З гэтай даты яму не адрасавалі ніводнага ліста», – адзначыў Пэтэр Стана.