Сябры, у суботу 7 лістапада Арт Вандроўня запрашае Вас на вандроўку "Музей валуноў. Каменная гісторыя Менска" з гісторыкам і экскурсаводам, заснавальнікам Фэста Экскурсаводаў Паўлам Каралёвым.
Падчас гэтай вандроўкі Вы даведаецеся гісторыю стварэння самага незвычайнага сталічнага музея. Мала хто ведае, што там ажно 6 выставаў, а цэнтральнае значэнне займае карта Беларусі. Сцежкі - гэта рэкі. Ёсць горы, нізіны і вялізарная колькасць валуноў. Мы пабачым возера Нарач, Мінскае мора, павандруем па Дняпры і Прыпяці. Кожны наш крок будзе роўны 2 км. Мы здзейснім вандроўку ўсцяж праз усю Беларусь, не з'язджаючы са сталіцы.
Мы ўбачым знакаміты крыж Стэфана Баторыя, знакаміты валун Дзед і многае іншае. А бонусам экскурсіі стане расповед пра адзін з самых малавядомых куткоў горада - Уручча. Далучайцеся!
Вандроўка распачнецца ў 11.00. Запісацца можна ў каментары да наступнага допісу.
Вандроўка за ахвяраванні!
Сябры, у сувязі з узмацненнем пандэміі каронавіруса просім выконваць 3 умовы:
1) абмяжоўваем колькасьць людзей, прычым просім трымаць дыстанцыю на выцягнутыя рукі 1,5 метры - гукаўзмацняльнік гэта дазваляе;
2) пры малейшым дрэнным самаадчуваньні просьба паведамляць і не прыходзіць, таксама просім устрымацца ад наведваньня вандроўкі групу рызыкі - людзей старэйшага веку і тых, хто мае хранічныя захворванні;
3) калі магчыма апрануць маскі, апранайце.
Уся дадатковая інфармацыя: 8-025-5458430 (viber, telegram), 8-044-5386283 (Валерыя), а таксама праз е-майл bielkultura@gmail.com