Напэўна, многія з вас бачылі відэа, а магчыма і самі былі ўдзельнікамі перформансаў, калі людзі спявалі духоўны гімн беларусаў «Магутны Божа» на станцыях мятро, ці пляцоўках гандлёвых цэнтраў.
Пагадзіцеся, чуць гэтыя спевы ў цяперашнія часы дарагога каштуе. А спяваць іх — роўна знаходзіць унутры сябе новыя сілы на змаганне.
Прапануем вам прачытаць і нават вывучыць тэкст гэтага гімну, каб кожны з нас, незалежна ад веравызнання, нёс гэтыя словы ў сэрцы і знаходзіў у іх Надзею асабіста для сябе і для будучыні нашай нацыі.
Магутны Божа! Уладар сусветаў,
Bялікіх сонцаў і сэрц малых!
Над Беларусяй, ціхай і ветлай,
Рассып праменні свае хвалы.
Дай спор у працы штодзённай, шэрай,
На лусту хлеба, на родны край,
Павагу, сілу і веліч веры,
У нашу праўду, у прышласць — дай!
Дай урадлівасць жытнёвым нівам,
Учынкам нашым пашлі ўмалот!
Зрабі магутнай, зрабі шчаслівай
Краіну нашу і наш народ!
https://www.youtube.com/watch?v=TN-ZgjvX_Vc