«Я мясцовы фрык, які не здаецца». Шчырая размова з аўтаркай папулярнага Telegram-каналу пра беларускую літаратуру
Чаму Менская кніжная выстава — гэта боль, сучасная беларуская літаратура — гэта клясна, а пісьменьнікі не дармаеды? Шчыра пагутарылі пра літаратуру з Настай Карнацкай, аўтаркай Telegram-каналу «БелЛіт», які мае амаль 2500 падпісантаў.