Генадзь ляжыць у хоспісе ў адной палаце з Алесем, натхнёна слухае гісторыі суседа пра тое, што адбываецца за акном. Праз некаторы час Генадзь хоча трапіць да акна і ўбачыць свет на ўласныя вочы. Але да акна яго не перакладаюць, эгаізм і амбіцыі бяруць над ім верх…
Рэжысерка караткаметражнага фільма «Акно» Алена Ясінская задае пытанне: Калі мы будзем абыякавыя адзін да аднаго, калі не будзем змагацца з чалавечымі заганамі, то кім мы станем? І ці зможам мы зваць сябе ганарлівым словам «чалавек»?
І кожны з вас можа зрабіць свой унёсак у пошук адказаў на гэтыя пытанні. Стваральнікі стужкі абвясцілі збор сродкаў на працу з гукам для гэтага фільма. Гук — гэта і музыка для фільма, і чыстка гука запісанага на здымачнай пляцоўцы, і запіс новых неабходных гукаў, а потым звядзеньня ўсіх гукаў у адну гукавую карціну фільма. Каманда ўжо зрабіла рэстаўрацыю гука са здымачнай пляцоўкі, засталося напісаць музыку і дадатковыя гукі.
Далучыцца да краўдфандзінгавага збора сродкаў можна тут: https://ulej.by/project?id=1070139