Невядомая мова

@movaby Нравится 0 700 + ВП

Рэдкія і невядомыя словы беларускай мовы. Вучымся кожны дзень!
Усе пытанні і прапановы дасылайце @fawkes_by
Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Лингвистика


Написать автору
Гео канала
Беларусь
Язык канала
Белорусский
Категория
Лингвистика
Добавлен в индекс
15.11.2017 18:27
4 Apr, 18:55 (84 дня назад)
Репост из: Белліт
​​Адпусціце мяне, Курапаты,
нават з куляю ў галаве,
да дзяцей, да жаны, да хаты.
Як там Бацькаўшчына жыве?

Як там сад мой? Абрыдлі сосны,
нават камень не ўлежыць ніц.
Я вярнуся, такі ўжо лёс мой –
плакаць жвірам з пустых вачніц.

Адпусціце мяне да хаты.
Як жа так – прапусціць сяўбу?
Я ж да смертухны быў аратым,
я ж прашуся не на гульбу.

А ў залог вам пакіну кулю,
і – дадому, у Журавы!
Зайду ў двор, абдыму матулю,
пацалую, нібы жывы.
© Анатоль Сыс.