Репост из: МотолькоПомоги
БНР 101 – Святочны канцэрт у Гродне!
Сябры, так сталася, што ўлады адмовілі беларусам у праве годна адсвяткаваць у цэнтры Менска ўгодкі стварэння першай беларускай дзяржавы, адправіўшы на перыферыю — на плошчу Бангалор.
Але хіба змесціцца там хаця б траціна тых людзей, якія летась выйшлі ў Менску адзначыць БНР-100? Не змесціцца.
Натуральна, што ў такі дзень ніхто не перашкодзіць нам сабрацца ў тым месцы, якое мы самі сабе вызначым, але сэнс 25 сакавіка — не проста сабрацца ды паказаць, што мы ёсць, — мы ўжо і так усім тое даказалі.
Мы ж хочам сабрацца, каб пагуляць, каб адсвядкаваць з помпай ды ўрачыста, пад музыку ды парамі.
Таму сёлета мы адпраўляемся святкаваць стопершыя ўгодкі абвяшчэння БНР у Горадню, каралеўскі беларускі горад і другую сталіцу БНР, дзе якраз у 1919-ым годзе ўпершыню адзначалі 25-ага сакавіка.
Каго чакаць? Гурты КРАМА, «Дай Дарогу!», DZIECIUKI, а таксама легендаў беларускага року - VOLSKI і Вайцюшкевіча!
А таксама:
- сцэна і добры гук
- фудкорт і кірмаш
- дзіцячая пляцоўка
- выступы гарадзенскіх дзеячоў і знакамітых людзей каралеўскага гораду!
Рыхтуйце квіткі і свае аўто, бярыце сяброў, а таксама падтрымайце арганізацыю імпрэзы на сайце bnr.by Нам патрэбная вашая дапамога!
Мерапрыемства адбудзецца 23 сакавіка ў Каложскім парку з 13 па 17 гадзін. Жыве Беларусь!
Падтрымаць праз Talaka - https://www.talaka.org/projects/3128/overview
Перавесці грошы праз Facebook - https://www.facebook.com/donate/2272440446417705/
Больш на https://bnr.by