Репост из: ?
"25 сакавіка - годны дзень беларускай дзяржавы" - эти строки Народного поэта Беларуси Рыгора Барадулина, написанные на заре 90-х, давно стали хрестоматийными. В сети также есть написанное в 1950 году стихотворение "25-ты сакавік" Натальи Арсеньевой, менее известны посвящённые этой дате произведения Винцука Адважного и Алеся Змагара. Но оказывается, есть ещё одно стихотворение, посвящённое главному белорусскому празднику. И написал его не кто-нибудь, а член Союза писателей СССР, обладатель орденов Красной Звезды и Знак Почёта. Правда, всё это стало с автором потом, а в 1930 году Михась Машара был молодым западнобелорусским поэтом-романтиком и явно не симпатизировал коммунистам. Его стихотворение, написанное на 17-ю годовщину провозглашения независимости БНР, публикуется в Интернете впервые.
Ёсьць сьветлы дзень адзін, Краіна,
Ў Тваім нярадасным жыцьцю.
Той дзень - калі Ты абвясьціла
Сама Рэспубліку сваю.
Ў той дзень, -
Ў нястрыманым паходзе,
На волю рваўся крыгалом.
У той дзень -
У Тваім народзе
Душа забілася жыцьцём!
З няволі цяжкай і адвечнай
І ён - адроджаны - паўстаў,
І звон - магутны, звон на веча
Ізноў званіў, -
Ізноў склікаў!
Хоць гэты дзень пагас ў тумане;
Ты зноў стаптаная ляжыш,
І будні шэрыя над намі,
А на плячох - пакоры крыж.
І хоць ізноў Табе, Краіна,
У твар плюе на'т родны сын,
А ўсё-ж - ў той дзень Ты ускрасіла
Свой дух!
І нарадзіла
Ўласнай волі чын!
Мы гэты сьветлы дзень ўспамінам
Сьвяткуем радасна штогод.
Прывет Табе!
Прывет - Краіна!
Мы моцна верым, што ня згінем,
Мы - Твой разбуджаны народ.
Ёсьць сьветлы дзень адзін, Краіна,
Ў Тваім нярадасным жыцьцю.
Той дзень - калі Ты абвясьціла
Сама Рэспубліку сваю.
Ў той дзень, -
Ў нястрыманым паходзе,
На волю рваўся крыгалом.
У той дзень -
У Тваім народзе
Душа забілася жыцьцём!
З няволі цяжкай і адвечнай
І ён - адроджаны - паўстаў,
І звон - магутны, звон на веча
Ізноў званіў, -
Ізноў склікаў!
Хоць гэты дзень пагас ў тумане;
Ты зноў стаптаная ляжыш,
І будні шэрыя над намі,
А на плячох - пакоры крыж.
І хоць ізноў Табе, Краіна,
У твар плюе на'т родны сын,
А ўсё-ж - ў той дзень Ты ускрасіла
Свой дух!
І нарадзіла
Ўласнай волі чын!
Мы гэты сьветлы дзень ўспамінам
Сьвяткуем радасна штогод.
Прывет Табе!
Прывет - Краіна!
Мы моцна верым, што ня згінем,
Мы - Твой разбуджаны народ.