Репост из: 🍓Малінаўскі
Чаму дзяржава на банерах да БССР100 выкарыстоўвае герб падзеленай Беларусі?
Па першае, давайце нарэшце раздзелім такія паняткі як "герб", які для Беларусі ёсць Пагоня, і "дзяржаўная эмблема".
Герб — гістарычны родавы знак сям'і, ці народа, які падпарадкоўваецца законам геральдыкі.
Дзяржаўная эмблема — проста сымболіка дзяржавы. Добра, калі гэтыя дзве існасці супадаюць, але то пакуль не наш выпадак.
Калі ўважліва прыглядзецца на аздабленне да фантомнага святкавання стагоддзя БССР, можна заўважыць тое, што ўлады выкарыстоўваюць дзяржаўную эмблебу БССР узора 1927-1937 г.г. Але чамусь яе спалучаюць з 1919 годам, калі ў Смаленску была заснаваныя ССРБ (менавіта так называлася арганізацыя, створаная тады), якая была ліквідаваная ў тым жа 1919-ым годзе. І мела яна зусім іншую эмблему.
Але найбольш дзіўна і адарвана ад гісторыі такі значак выглядае ў якой-небудзь Горадні, ці Маладэчне. Бо Заходняя Беларусь да 1939-ага наогул жыла пад польскім арлом!
Чаму так адбываецца? Людзям з улады проста падабаюцца дубовыя галінкі? Ці гэта наўмысныя захады, каб зноў раскалоць Беларусь на захад і ўсход? Хутчэй хваравітае няведанне гісторыі сваёй краіны. Прынамсі гэтым тлумачыцца тое, што герб Беларусі і дзяржаўная эмблема сёння не супадаюць.