Репост из: Новы Час
Пытанні застаюцца. 10 гадоў тэракту ў Мінскім метро
Сяргей Пульша
У 2011-м, 11 красавіка, на станцыі метро «Кастрычніцкая» выбухнула самаробнае выбуховае прыстасаванне. На момант выбуху на станцыі знаходзілася каля 300 чалавек, яшчэ некалькі соцень былі ў цягніку, што прыехаў у бок станцыі «Інстытут Культуры». Непасрэдна ад выбуху і пасля, у шпіталях, загінулі 15 чалавек, больш за 400 пацярпелі.
Вінаватымі ў выбуху — не толькі ў гэтым, былі прызнаныя 25-гадовыя хлопцы: Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў. Іх потым прысудзілі да расстрэлу, і прывялі вырак у выкананне. Аднак у той час адбылася цікавая рэч: паводле тагачасных даных праваабаронцаў, колькасць прыхільнікаў смяротнага пакарання ў грамадстве знізілася. Па факце гэта азначае, што беларусы не паверылі ў афіцыйную версію вінаватасці Кавалёва і Канавалава. І сапраўды, тыя падзеі і судовы працэс над абвінавачанымі дагэтуль выклікаюць багата пытанняў.
Самае бяспечнае месца?
Кажуць, «снарад два разы ў адну варонку не трапляе», і таму пад абстрэлам самае бяспечнае месца — ў варонцы ад снараду. Праз дзве гадзіны пасля выбуху на станцыі «Кастрычніцкая» з’явіліся староннія людзі. А менавіта — Аляксандр Лукашэнка. Прычым не адзін, а з тады яшчэ 6-гадовым Колем. Яны не толькі агледзелі месца тэракту, але і, як пісала афіцыйная прэса, першымі ўсклалі туды кветкі.
Гэта адзін факт, які можна трактаваць, як заўгодна. Багата аналітыкаў задаліся пытаннем: дзе была Служба бяспекі кіраўніка дзяржавы? Чаму яны былі ўпэўненыя, што там няма другой бомбы, закладзенай недалеч? Вядома, за дзве гадзіны сапёры маглі «прашарсціць» усю станцыю метро на прадмет выбухоўкі (і сумежную з «Кастрычніцкай» «Купалаўскую» таксама). Але гэта — толькі праца сапёраў. На месцы павінны былі працаваць і іншыя людзі.
Уявіце сабе раскладку па часе: выбух з шматлікімі пацярпелымі. Станцыя закрываецца, паўгадзіны працуюць медыкі — забіраюць целы нябожчыкаў і параненых. Уявім, што гадзіну працуюць сапёры: усё ж нават пры «экспрэс-праверцы» больш-менш пільна абысці дзве станцыі хутка не атрымаецца. Да таго ж на месцы тэракту — кіпа безгаспадарных рэчаў, што пакінулі людзі, і кожная — патэнцыйная выбухоўка. Але ўсё ж дадзім сапёрам гадзіну.
Праз паўтары гадзіны на месца заступаюць эксперты і следчыя. Яны раскладваюцца, пачынаюць працаваць: збіраць рэчавыя доказы, шукаць сляды выбухоўкі, паражальныя элементы прыстасавання, разбіраюцца, што можна аднесці да доказаў, што не... І тут прыходзіць (з пункту гледжання спецыялістаў) немаведама хто, і — плясь кветкі на тое самае месца, якое павінна вывучацца пад мікраскопам…
Усё гэта дало падставы сцвярджаць, што ўлады загадзя ведалі — там бяспечна. Таму і пайшлі гуляць плёткі пра датычнасць уладаў да гэтага выбуху.
І гуляюць дагэтуль. Не так даўно былы «алмазавец» Ігар Макар заявіў: у яго ёсць доказы, што выбухоўка была закладзена не на паверхню перону (па афіцыйнай версіі Канавалаў паставіў сумку з выбуховым прыстасаваннем пад лаву), а ўнутры платформы. Зразумела, «тэрарысты–самавучкі» не маглі гэтага зрабіць.
Нагадаем яшчэ і тагачасную палітычную сітуацыю: грамадства ўзрушана «Плошчай-2010», расколатае, ва ўсю моц рыхтуюцца крымінальныя справы над удзельнікамі прэзідэнцкай кампаніі. Ля КДБ — вялізныя чэргі адвакатаў і родных з перадачамі… І тут — тэракт, які, па-першае, у пэўнай ступені змусіў грамадства скансалідавацца, і па-другое — адцягнуў увагу ад палітычных працэсаў. Шмат хто адразу задаўся пытаннем: «Каму выгадна?». І на гэтай падставе зрабіў далёка ідучыя высновы.
Чытаць далей