1-га жніўня ва Ўроцлаве адбылася акцыя, прысвечаная беларускім адвакатам. Абараняючы тых, хто ўдзельнічаў у пратэстах і праходзіў па народнаму артыкулу 23.34, шмат якія адвакаты страцілі ліцэнзію і магчымасць сумленна выконваць сваю працу. Трымаючы партрэт Максіма Знака ад беларускай мастачкі Ганны Рэдзько беларусы Ўроцлава нагадалі пра тое, што 4-га жніўня пачнецца “закрыты працэс” над Максімам, які з верасня знаходзіцца за кратамі. Яму пагражае да 12 гадоў турмы. Ён адзін з тых, хто расплюшчыў беларусам вочы на законы падчас выбарчай кампаніі. Мы верым, што хутка ў Беларусі стане да законаў!