Сёньня Эўразьвяз увядзе шырокія сэктаральныя санкцыі, зьвязаныя з угонам самалёта і масавымі рэпрэсіямі. Гэтыя санкцыі, чакаецца, неўзабаве падтрымае Вялікабрытанія, Канада і ЗША, магчыма, Украіна.
Рэжым стараўся спыніць санкцыі, падключыў лабістаў, больш за тое, займаўся непрыкрытым шантажом. На мінулым тыдні Макей сустракаўся з дыпляматамі і асабіста званіў міністрам замежных справаў Эўразьвязу і абяцаў вызваленьне (перавод на хатні арышт) Рамана і Сафіі, PandaDoc, PressClub, журналістаў. Рашэньне аб вызваленьні падавалася як ужо прынятак рашэньне, маўляў, мы ўсіх ужо вызвалілі, толькі не сьпяшайцеся з санкцыямі. Прайшоў тыдзень, але мы бачым, што нікога не вызвалілі.
Рэжым тэстуе, за колькі можна прадаць палітвязьняў. А значыць пытаньне гандлю палітвязьнямі можа паўстаць у найбліжэйшы час. Тут нам трэба захоўваць прынцыповасьць:
👉 Калі вызваляць, то вызваляць усіх
👉 Хатні арышт — не вызваленьне. Усе павінны быць рэабілітаваныя
👉 Павінны быць узбуджаныя справы супраць вінаватых у гвалце і рэпрэсіях