У "Новым часе" выйшаў артыкул да стагоддзя Айрыс Мердак. Матэрыял можа і не самы феерычны, але цяжка не ўхваліць увагу беларускага медыя да гэтай падзеі. З брытанцаў, ну, акрамя святога Уільяма, яна для мяне проста нумар адзін. Абсалютна мая пісьменніца, перш за ўсё эстэтычна, а потым тэматычна. Таму мне нават і ня проста адказаць, што лепш у яе пачытаць перш за ўсё. Напэўна, "Чорны прынц". Яшчэ "Механіка зямной і нябеснай любові", "Генры і Катан", "Адзінарог". Гэта тое, што люблю (а што я не люблю?). Адным словам - пачніце, што-небудзь, а там пабачыце ваша ці не) Ну, і максімальна салідарны з аўтарам артыкула - зрабіце, даражэнькія выдаўцы, якісь пераклад яе тэкстаў на родную мову.
https://novychas.by/kultura/dama-kamandorka-brytanskaj-litaratury