30 верасьня 1931 г.у в. Слабада Лагойскага раёну нарадзіўся беларускі паэт і грамадзкі дзяяч,народны паэт Беларусі (1991 г.) Ніл Сымонавіч Гілевіч. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1951 г.скончыў Менскае пэдвучылішча,з 1954 г.сябра Саюзу пісьменьнікаў БССР; у 1956 г.скончыў філялагічны факультэт БДУ. З 1989 г. Старшыня ТБМ імя Ф. Скарыны,галоўны рэдактар газэты ТБМ " Наша слова". З чэрвеня 1990 г.старшыня Камісіі Вярхоўнага Савету БССР па адукацыі,культуры і захаваньні гістарычнай спадчыны. У 1985-1990 гг.дэпутат ВС БССР. Як народны дэпутат выступаў супраць пляну закону аб дзьвухмоўі А. Лукашэнкі; удзельнічаў у апазіцыйных мітынгах. У 2006 г.уваходзіў у выбарчы штаб А. Казуліна. Памёр Ніл Гілевіч 29 сакавіка 2016 г.у Менску,пахаваны на Кальварыйскіх могілках. Вечная Вам памяць паважаны Ніл Сымонавіч ад Маладога Фронту! Жыве Вольная і Незалежная Беларусь!!! 28.09.2020 г.