❗️Напярадні дня нараджэньня Маладога Фронту робім наступную заяву каб абагуліць нашую пазыцыю датычна цяперашняй сытуацыі ў краіне!
Заява:
Шаноўная грамада!
Рэжым Лукашэнкі працягвае ўтрымліваць у турмах-катавальнях палітычных лідэраў, блогераў, шараговых актывістаў і звычайных людзей. Паралельна з гэтым адбываюцца самыя жорсткія за 26 год панаваньня тыраніі рэпрэсіі ў дачыненьні да студэнтаў, журналістаў і нават Каталіцкага Касьцёлу!
Па сфабрыкаваных крымінальных справах пад сьледзтвам знаходзяцца:
1. Павал Севярынец (БХД);
2. Мікола Статкевіч («Народная Грамада»);
3. Сяргей Ціханоўскі («Краіна для Жыцьця»);
4. Віктар Бабарыка і ягоны сын Эдуард;
Блогеры: Зьміцер Казлоў, Сяргей Пятрухін, Аляксандр Кабанаў і шмат хто яшчэ.
Пазыцыя нашай арганізацыі на гэты конт наступная:
Мы патрабуем:
1. Неадкладнага вызваленьня ўсіх палітвязьняў Беларусі, а таксама рэабілітацыі замардаваных у засьценках катавальняў;
2. Спыніць рэпрэсіі супраць усіх слаёў грамадзтва – журналістаў, студэнтаў, бастуючых працоўных і г.д;
3. Спыніць рэпрэсіі супраць Каталіцкага Касьцёлу, даць магчымасьць безперашкодна ўехаць на тэрыторыю Беларусі арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу.
Жыве Беларусь – з Богам!
Верым! Можам! Пераможам!
Малады Фронт. Менск.
05.09.2020.