⚠️ ☀️ Ужо дзявятая па ліку Летняя школа Лятучага ўніверсітэта сёлета адбудзецца 28-30 чэрвеня!
Тэма Летніка-2019: "Стратэгіі ўніверсітэта ў сучаснай Беларусі".
Мэта — сінхранізаваць і ўзгадніць уяўленні і планы па развіцці ўніверсітэцкай тэмы, сфармуляваць стратэгічныя кірункі дзейнасці Лятучага і скаардынаваць іх з іншымі блізкімі ініцыятывамі і практыкамі.
Падчас Летніка мы збіраемся зладзіць змястоўную размову, разлічаную на кола зацікаўленых удзельнікаў.
Плануецца абмеркаванне наступных тэмаў:
• Кантэксты і ўплывы на "ўніверсітэт": інавацыйная эпоха, лакальныя і нацыянальныя абставіны, інстытуцыйныя змены і экзістанцыйныя выклікі;
• Новыя мадэлі, фарматы, калабарацыі, ініцыятывы і актуальныя інавацыі як адказы на выклік інстытутам мыслення і адукацыі;
• "Лятучы. Перазагрузка": прамалёўка стратэгічных кірункаў.
Па фармаце плануецца шэраг выступаў па гэтых тэмах з далейшым абмеркаваннем. Таксама адбудзецца стратэгічная сесія для прапрацоўкі апошняй з пазначаных тэмаў.
Летнік будзе праходіць на хутары Шаблі (Валожынскі р-н).
Больш падрабязнасцей пра ўмовы ўдзелу — чытайце на сайце Лятучага ўніверсітэта.