⚠️ 29 траўня (серада) у Лятучым універсітэце — "адкрытая кафедра" Таццяны Вадалажскай "Грамадства—Адукацыя: (не)сіметрычны адказ на выклікі"
Адукацыя ёсць сістэмай дзейнасці, што забяспечвае "вытворчасць грамадства", яго ўзнаўленне і развіццё. Таму радыкальныя змены, што пазначаюцца словамі "новая эпоха", "новы эканамічны ўклад" ці "прамысловая рэвалюцыя", кідаюць выклік адукацыі як сацыяльнаму інстытуту, які адказны за адпаведнасць і су-часнасць чалавека інавацыям у эканоміцы, палітыцы, камунікацыях і тэхналогіях.
Мы адчуваем гэты выклік і патрабаванне праз "спіс новых прафесій", вызначэнне "сучасных базавых кампетэнцый". Сістэма адукацыі тым ці іншым чынам на іх адказвае: новымі формамі і метадамі працы, што прыходзяць у школы і ВНУ ці паўстаюць у альтэрнатыўнай прасторы. І гэты адказ, у сваю чаргу, уплывае на само грамадства.
Сёння мы можам толькі паспрабаваць спрагназаваць, як інавацыі ў адукацыі адаб’юцца на сацыяльнай структуры, зменах ладу жыцця, стратыфікацыі грамадства, чалавечых якасцях і стасунках.
• Якія эфекты прыносіць сучасная трансфармацыя адукацыйнай сістэмы?
• Якое грамадства і якога чалавека будзе прадукаваць "новая адукацыя"?
• Ці сіметрычны гэты адказ на выклік?
Па гэтых пытаннях мы будзем разважаць разам з Таццянай Вадалажскай, кандыдатам сацыялагічных навук, праграмным каардынатарам Лятучага ўніверсітэта.
Больш падрабязнасцей — чытайце на сайце Лятучага ўніверсытэта.