👣 Андрэй Ягораў распавядае, як ён у мэтах антрапалагічнага даследавання схадзіў паўдзельнічаць па запрашэнні ў ток-шоў на АНТ:
"Схадзіў я на ток-шоў АТН "Наша жизнь". Тэма тычылася Усходняга парнёрства.
Некаторыя назіранні:
• Праграма мае ад пачатку зрэжысаваную структуру, каб правесці "правільную лінію".
• Гэта дасягаецца запрашэннем экпертаў з пэўнымі ролямі і ўжо вядомымі ці ўзгодненымі меркаваннямі.
• Баланс экпертаў будуецца так, каб адно меркаванне ("правільная лінія") дамінавала, а астатнія былі маргінальнымі.
• Мадэрацыя выбудавана не для рэальнага высвятлення тэмы праграмы, а для падкрэслівання "правільнай лініі", распальвання ці прыцішвання эмоцый, перадачы слова.
• Мадэратар сам можа не праводзіць ніякай лініі — падбор і баланс экспертаў усё вырашае.
• Людзі з альтэртаўным меркаваннем адразу запіхваюцца ў пэўную ролю: "апазіцыянер", "за Еўропу" і г.д.
• Удзельнікі крычаць (хаця і не ўвесь час) і выстрэльваюць па некалькі розных тэзаў за рэпліку. Напрыклад: "Усходняе партнёрства карыснае, але слабае. Мы роўныя з еўрапейскімі краінамі. Не трэба нас нахіляць і навязваць. Дайце канткрэтных праектаў".
• Паколькі мадэрацыя фармальная, то ніхто не разбіраецца з кожнай тэзай.
• Адпаведна, рэагаваць на канкрэтную тэзу можна толькі перабіваючы апанента, таму пачынаецца крык.
• Дасведчаныя ўдзелькі, пачынаючы сваю рэпліку, гавораць нармальна, а потым паступова нарошчваюць гук, каб было меньш магчымацяў перабіць. Выглядае смешна.
• Калі табе даюць слова, то сказаць можна што заўгодна (але не факт, што іншыя дадуць дагаварыць). Што застанецца ў канчатковай версіі — не вядома, бо "Джоні робіць усім мантаж".
Што можна рабіць:
• Не гуляць сцэнарную ролю, а спрабаваць весці сваю гульню.
• Выстрэльваць нечаканымі тэзамі ці пытаннямі.
• Рэагаваць па сітуацыі. Рыхтаваць нейкія тэзы асаблівага сэнсу няма, бо ўставіць іх, хутчэй за ўсё, не атрымаецца.
Вывад:
Хадзіць туды можна, але безсэнсоўна.
Фрагмент:
Малады перспектыўны палітык: Мы патрабуем роўных адносінаў да нас як да еўрапейскай краіны, не трэба нам навязваць свае каштоўнасці і вучыць нас!
Я (перабіваючы): А-а-а! Так вы дарослыя? А чаму ж вы працягваеце браць грошы на кішэнныя расходы?!
Малады перспектыўны палітык (трохі разгублена): Якія грошы?
Я: Крэдыты ЕБРР і ЕІБ, напрыклад...
Усе правільныя эксперты: крыкі, што яны нам непраста даюць, а ім самім выгадна.
Агульны крык".