Андрэй Ягораў: Дзякуючы Усходняму партнёрству, Беларусь застаецца ў арбіце еўрапейскага ўплыву
Гэтымі днямі ў Бруселі адбываюцца ўрачыстасці, прымеркаваныя да 10-годдзя праграмнай ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства", удзельнікамі якой з’яўляюцца шэсць постсавецкіх краін: Беларусь, Україна, Малдова, Грузія, Арменія і Азербайджан.
Ці ёсць нейкія станоўчыя моманты ва ўдзеле Беларусі ва Усходнім партнёрстве?
На думку дырэктара Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэя Ягорава, галоўны плюс палягае ў тым, што ў стасунках ЕС і Беларусі не адбылося поўнага разрыву.
"Гэтая ініцыятыва захавала Беларусь у арбіце еўрапейскага ўплыву і дае магчымасць не губляць сувязь з Еўропай, працягваць камунікацыю з ЕС, што вельмі важна для нацыянальных інтарэсаў краіны", — падкрэслівае палітолаг у інтэрв’ю "Белсату" (@belsat):
"Удзел ва Усходнім партнёрстве дазволіў Беларусі захаваць пэўную ступень узаемадзеянняў з ЕС, нягледзячы на ўсе складаныя абставіны, якія былі ў гэты перыяд: і санкцыі, якія былі, і пэўнае адчужэнне паміж Беларуссю і ЕС. Але праграма дазволіла захоўваць стасункі нават у гэтых складаных абставінах, і ЕС імкнуўся да збліжэння з Беларуссю, захоўваў каналы камунікацыі".
Акрамя таго, ёсць і абсалютна канкрэтныя рэчы: крэдыты і іншая фінансавая падтрымка па лініі супрацы з ЕС. Цягам толькі чатырох мінулых гадоў у межах Усходняга партнёрства Беларусь атрымала 110 млн еўра.
"Беларусь атрымала менш, чым атрымалі іншыя краіны Усходняга партнёрства, але гэта ўсё роўна дастаткова сур’ёзныя праекты і праграмы, якія ў асноўным датычацца беларускай дзяржавы", — канстатуе Андрэй Ягораў:
"За кошт ЕС робіцца мадэрнізацыя беларускіх аўтадарог і чыгункі, інвеставанне адбываецца ў разбудову малых і сярэдніх прадпрыемстваў, у энергетычную сферу, у пытанні стратэгічнага развіцця структур беларускага Нацбанка. Гэта крэдытныя рэсурсы, якія ідуць па лініі Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця".
Што ж запавольвае развіццё больш шчыльнай супрацы паміж Беларуссю і ЕС?
Краіны-ўдзельнікі Усходняга партнёрства праявілі розную зацікаўленасць у развіцці стасункаў з ЕС і, адпаведна, дасягнулі розных вынікаў. Гэтак Грузія, Украіна і Малдова падпісалі пагадненні аб асацыяцыі з ЕС і атрымалі бязвізавы рэжым. Арменія падпісала з ЕС Усёабдымнае і пашыранае партнёрскае пагадненне, а таксама пагадненне аб спрашчэнні выдачы візаў і аб рэадмісіі. Пры гэтым Ерэван застаецца сябрам ЕАЭС і не абвяшчаў курс на далучэнне да ЕС.
Аўтсайдарамі ініцыятывы традыцыйна лічацца Беларусь і Азербайджан. Афіцыйны Мінск звычайна падкрэслівае сваю зацікаўленасць у эканамічных праектах у межах Усходняга партнёрства і не надта імкнецца развіваць стасункі на палітычным узроўні.
Беларусь не мае нават базавага пагаднення аб супрацоўніцтве з ЕС, што не дазваляе развіваць больш маштабныя праекты. Мінск і Брусель ужо два гады не могуць узгадніць нават найпрасцейшы дакумент — Прыярытэты партнёрства. У выніку беларуска-еўрапейскія дачыненні рэгулююцца пагадненнямі, падпісанымі яшчэ за савецкім часам.
На шляху да падпісання Прыярытэтаў партнёрства стаіць шэраг праблем — між іншага, наяўнасць адпаведнай інфраструктуры на мяжы ЕС і Беларусі. Але, на меркаванне Андрэя Ягорава, усе гэтыя моманты можна было вырашыць значна раней:
"Беларусь выкарыстоўвае часам такія тэхнічныя моманты, каб стымуляваць ЕС інвеставаць штосьці яшчэ. То ў інфраструктуру, то ў адсылку мігрантаў ці нешта яшчэ. То бок усяляк з нашага боку гэта не тое, каб зацягваецца, але няма яснага плана вырашэння. І, відавочна, няма вельмі моцнай палітычнай волі на падпісанне гэтага пагаднення".
Больш за тое, у сваёй супрацы з ЕС афіцыйны Мінск усцяж дзейнічае з аглядкай на Маскву.
"Расія выкарыстоўвае любыя палітычныя магчымасці, у тым ліку медыйныя, каб ствараць вобраз таго, што Беларусь нібыта адрываецца ад Расіі. Любыя пазітыўныя навіны ва ўзаемадзеяннях Беларусі і ЕС трактуюцца Расіяй негатыўна", — кажа Андрэй Ягораў. 👉