"Крэсла ў лоб Пуціну" і "хатні арышт Віктара Лукашэнкі": ці варта чытаць тэлеграм-каналы
У якой ступені грамадства давярае афіцыйным інфармацыйным крыніцам?
Пра гэта гутарка Сяргея Навумчыка (@Navumcyk) з кіраўніком Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэем Ягоравым — на Радыё "Свабода" (@radiosvaboda).
Афіцыйныя СМІ паведамілі са спасылкай на КДБ, што намеснік старшыні Савета бяспекі затрыманы пры спробе атрымаць хабар у 148000 долараў ад нейкай расійскай фірмы, якую пакуль абазначаюць як "Г".
Гэта тое, што маем афіцыйна.
А цяпер версіі, агучаныя ў сеціве — і ў беларускім сегменце, і ў расійскіх (ці прарасійскіх) тэлеграм-каналах.
Намеснік сакратара Савета бяспекі арыштаваны за спробу дзяржаўнага перавароту. Ён быў не адзін, неўзабаве будуць арыштаваныя некалькі супрацоўнікаў спецслужб.
Яшчэ версія: пераварот быў распрацаваны дэталёва аж да фізічнага знішчэння кіраўніка дзяржавы. Прычым змоўнікі хацелі памяняць вектар развіцця ў бок ЕС і НАТА. І ўдзельнічаў у гэтым Віктар Лукашэнка — які нібыта цяпер пад хатнім арыштам: гэта вынікае з таго, што ён не з’явіўся на матакрос, дзе яго чакалі.
Іншая версія: не ў бок НАТА, а ў бок Расіі хацелі развярнуць Беларусь змоўнікі. А пра пераварот Лукашэнку паведаміў Пуцін на сустрэчы ў Кітаі.
Не, не Пуцін, пішуць іншыя — наадварот, Лукашэнка пасварыўся з Пуціным, запусціў у яго крэслам, калі пачуў, што той прапануе яму, кіраўніку Беларусі, не што іншае, як анексію.
У адказ на пытанне "Нашай Нівы" прэсавая сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант параіла не чытаць тэлеграм-каналы, якія пішуць пра нібыта наяўную "змову сілавікоў". Парада добрая, толькі нагадвае дыялог з булгакаўскага твору: "Не чытайце савецкіх газэт!" — "Дык іншых няма!" — "Вось ніякіх і не чытайце!".
— Андрэй, чаму з’яўляюцца такія версіі, чым гэта патлумачыць і ці ўбачылі вы ў гэтых версіях хоць нешта, што было б праўдай?
— Колькасць версій множыцца, бо ніякай адкрытай інфармацыі пра дзейнасць беларускай сістэмы ўлады мы не маем. Гэта вельмі закрытая сістэма, і што адбываецца наверсе, мы не можам даведацца. Чыноўнікі не ідуць на кантакты, ім нават забаронена ісці на кантакты з медыя, за імі ўстаноўлена назіранне спецыяльных служб, і ўсе кантакты чыноўнікаў, асабліва найвышэйшага ўзроўню, з незалежнымі структурамі адсякаюцца. І вось такая закрытасць спараджае шмат спекуляцый у выпадку падобных падзей. Гэта з аднаго боку.
А з іншага боку, вядома, працуе расійская інфармацыйная машына, накіраваная на стварэнне страху і няўпэўненасці ўнутры беларускага грамадства. І яна прадукуе частку мэсэджаў, дзе неабавязкова спалучаецца адно з другім, бо іх мэта — не данесці інфармацыю ці даць разуменне сітуацыі, а стварыць якраз гэты стан няўпэўненасці, стварыць адчуванне, што Лукашэнка, увогуле ўлада не кантралюе сітуацыю ў Беларусі, і рыхтаваць сітуацыю да магчымай анексіі.