Шмат хто ў Беларусі з вялікай цікавасцю назірае за тым, што адбываецца ва Украіне, асабліва зараз — у час прэзідэнцкай выбарчай кампаніі з яе малапрадказальнымі вынікамі.
Рэдакцыя канала "Думаць Беларусь" (@methodology_by) адмыслова падрыхтавала спіс з колькіх каналаў у Тэлеграме, праз якія можна дазнавацца пра падзеі і лад жыцця ва Украіне, пра думкі і меркаванні, што там віруюць, пра тое, як украінцы бачаць і разумеюць сваю гісторыю і будучыню, ды й шмат пра што яшчэ іншае.
Уласна ўкраінскія каналы:
• @novinach — "Новинач" — папулярны навінавы канал, не без гумару і іроніі адносна таго, што адбываецца;
• @ukr_pravda — "УП. Кляті питання" — навінавы канал, які вядуць журналісты знанага інтэрнэт-выдання "Украінская праўда";
• @hromadske_ua — Hromadske.UA — канал вядомага ўкраінскага "Грамадскага тэлебачання";
• @hromadskoe — "Громадское" — адмыслова на расейскай мове;
• @Novostidnua — "Дежурный по Донбассу" — канал інтэрнэт-газеты "Навіны Данбаса", які распавядае аб усім, што адбываецца па абодва бакі лініі размежавання на Данбасе;
• @politicusvulgaris — Politicus — канал аўтара праекта "Politicus Vulgaris", блогера Сяргея Лямца, на якім галоўныя навіны краіны падаюцца ў адметнай аўтарскай інтэрпрэтацыі;
• @SkrypinUA — SKRYPIN.UA — канал аўтарскага медыяпраекта вядомага ўкраінскага журналіста Рамана Скрыпіна, які працуе ў рэжыме штодзённых наўпроставых эфіраў;
• @tvukrlife — UKRLIFE.TV — канал "Украінскага інтэрнэт-тэлебачання", якое робіць вельмі цікавы і змястоўны кантэнт: эксперты, аналітыкі, грамадскія актывісты каментуюць падзеі палітыкі, эканомікі і культуры;
• @churcher_info — Churcher — канал, прысвечаны царкоўнай сітуацыі ва Украіне.
Каналы, якія вядуць беларусы, што жывуць ва Украіне:
• @slavic_brotherhood — "Славянское братство" — аўтарскі канал Ігара Тышкевіча, палітуцекача з Беларусі, публіцыста, эксперта Украінскага інстытута будучыні;
• @BelarusyKiev — "Приключения белорусов в Киеве" — аўтарскі канал дасведчанага беларускага журналіста Дзяніса Лаўнікевіча, які разам з жонкай летась пераехалі жыць і працаваць у Кіеў.
Таксама раім звярнуць увагу на два цікавых канала, якія збольшага не пра Украіну, але якія вядуцца ўкраінцамі і з украінскага пункту гледжання:
• @AssadStash — "Усы Асада" — аўтарскі канал Іліі Кусы, аналітыка Украінскага інстытута будучыні, які аператыўна і вельмі падрабязна асвятляе падзеі ў рэгіёне Блізкага Усходу;
• @kotkaczynskiego — "Кот Качиньского" — аўтарскі канал палітолага Уладзіслава Сярдзюка, які піша пра ўнутраную і знешнюю палітыку Польшчы.