Паводле новай справаздачы Freedom House, сітуацыя з палітычнымі правамі і грамадзянскімі свабодамі ў Беларусі стабільна кепская і нават пагоршылася.
"Пагаршэнне ацэнкі сітуацыі ў Беларусі ў асноўным звязана са свабодай СМІ і пераследам журналістаў", — адзначыў у інтэрв’ю "Белсату" (@belsat) палітолаг Андрэй Ягораў.
На яго сцвярджэнні, рэйтынг Freedom House — адзін з самых уплывовых у свеце. А таму важны для Беларусі, асабліва калі казаць пра перспектывы замежных інвестыцый.
"Уявіце сабе нейкія буйныя карпарацыі ці інстытуцыі, якія думаюць пра супрацу з рознымі краінамі, і вось яны ацэньваюць сітуацыю ў гэтых краінах, у тым ліку вымяраюць пэўныя рызыкі для эканамічных інвестыцый ці іншых форм супрацы. Куды яны глядзяць? Яны глядзяць у такога кшталту міжнародныя справаздачы", — кажа палітолаг.
Ці можна нічога прынцыпова не мяняюцы ў Беларусі палепшыць пазіцыю краіны ў рэйтынгу Freedom House?
"Тут, вядома, не атрымаецца зрабіць так, як у свой час улады зрабілі з рэйтынгам Doing Business, дзе яны спрасцілі пэўны шэраг працэдур, паўплываўшы на месца Беларусі ў гэтым рэйтынгу, але не надта паўплываўшы на сітуацыю з эканамічнай свабодай у краіне ў цэлым", — мяркуе Андрэй Ягораў.