Генеральны сакратар ААН упарта не хоча ехаць у Беларусь
Генеральнага сакратара ААН Антонію Гутэрыша не будзе сярод удзельнікаў мінскай міжнароднай канферэнцыі высокага узроўню, якая пройдзе 3-4 верасня. У гэтыя дні ў сталіцы Беларусі эксперты амаль з 50 краін абмяркуюць "інавацыйныя падыходы і выкарыстанне новых тэхналогій у барацьбе з тэрарызмам".
Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз 29 жніўня, распавядаючы журналістам пра галоўных удзельнікаў канферэнцыі, не назваў імя кіраўніка ААН. Замест яго ў Мінску цяпер чакаюць двух са шматлікіх намеснікаў генеральнага сакратара — Уладзіміра Варанкова і Фабрыцыё Гохшыльда.
А яшчэ ў ліпені міністэрства распаўсюдзіла інфармацыю пра прыезд Антонію Гутэрыша. Тады адзначалася, што намеснік міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас абмяркоўваў з сталым каардынатарам сістэмы развіцця ААН у Беларусі Яаннай Казана-Вісьнявецкай дэталі візіту Гутэрыша.
Гэта ўжо другі выпадак, калі дзейны (ад 1 студзеня 2017 года) кіраўнік ААН ігнаруе запрашэнне з Мінска. 4 кастрычніка 2018 года кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей, які быў тады з візітам у ЗША, перадаў Гутэрышу з рук у рукі асабістае запрашэнне Аляксандра Лукашэнкі наведаць цырымонію адкрыцця Другіх Еўрапейскіх гульняў. Гутэрыш падзякаваў, але ў Мінск не паехаў.
Старшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў кажа "Свабодзе", што сур’ёзных прычын, якія перашкаджалі б візіту генеральнага сакратара ААН у Мінск, не існуе:
"Дачыненні паміж ААН і Беларуссю ніколі не знаходзіліся ў крызісе. Нават нягледзячы на тое, што Беларусь — сусветны лідар па колькасці скаргаў у Камітэт правоў чалавека ААН, і на тое, што ў арганізацыі існуе адмысловы дакладчык па Беларусі. Праграмы развіцця ААН у Беларусі дзейнічалі і дзейнічаюць у любы перыяд. На год разам з беларускім урадам прадстаўніцтва ААН абарочвае дзясяткі мільёнаў долараў".
"Думаю, што сп. Гутэрыш цяпер заняты больш глабальнымі пытаннямі. Дастаткова згадаць надзвычай актуальныя праблемы экалогіі", — мяркуе Андрэй Ягораў.
@methodology_by