Репост из: Супер Мова
Галоўнае, каб чалавек меў цьвёрдыя
беларускія нацыянальныя пазыцыі!
1 сьнежня 1920 году быў створаны Беларускі студэнцкі саюз - арганізацыя студэнтаў-беларусаў Унівэрсытэта Стэфана Баторыя ў Вільні, які праіснаваў да 1939 году.
☝️ Спачатку зьвяз меў назву “Гурток студэнтаў беларусаў” і меў чатыры сэкцыі: культурна-асьветную, навуковую, выдавецкую, працы. Начале зь ім дзейнічала бібліятэка-чытальня, выходзілі часопісы «Новы шлях» і «Студэнцкая думка».
🙌 Студэнцкі зьвяз падтрымліваў лепшыя традыцыі беларускай інтэлігенцыі й ставіў сваёй галоўнай мэтай аб’яднаньне сяброў на грунце духоўных і маральных каштоўнасьцёў, заахвочваньне іх да самаадукацыі, навуковага пазнаньня Беларусі, выхаваньня нацыянальнай самасьвядомасьці народа.
❗️ Удзельнікі часта выступалі зь лекцыямі на розныя тэмы: "Беларусы як народ", "Беларусь у мінулым і сягоньня", "Мы й наша бацькаўшчына", "Беларусы ў Польшчы", "Хто мы?", "Трагедыя беларускай інтэлігенцыі", "Асадніцтва на Беларусі", "Праблема русыфікацыі пад Польшчай і беларусы", "Чаму дамагаемся беларускай школы?".
Пры Студэнцкім зьвязе працавалі завочныя каапэратыўныя курсы, была адчынена студэнцкая сталовая “Беларуская сытніца”. Актывісты выступалі ініцыятарамі й арганізатарамі суботнікаў, экскурсый, дыскусыйных вечарын, канцэртаў-баляў, у якіх разам зь беларусамі ўдзельнічалі ўкраінскія, літоўскія й польскія студэнты 🤝.
Зьвяз спыніў дзейнасьць у сувязі з закрыцьцём унівэрсытэта ў верасьні 1939 году.
Нашае братэрства
Хай ня мае спыну.
Грамада студэнцтва
Хай квітнее слынна.
Мусім ісціну адшукваць,
Каб карміла нас навука.
Услаўляем Айчыну!
🎧 Слухайце Стары Ольса — Гімн студэнтаў
@supermova #мова #гісторыя #студэнты #вільня