"Ці любяць вялікаросы сваю бацькаўшчыну Вялікаросію? Ды хто іх ведае; яны любяць быўшую Расейскую Імпэрыю, у якой вялікаросы былі пануючай нацыяй — гэта вядома. А вось ці любяць яны сваю родную бацькаўшчыну Вялікаросію — гэта ня ведама.
То ці ня лепей было б, каб і вялікаросы перад усім палюбілі сваю бацькаўшчыну… каб урэшце нацыянальна самаагранічыліся, навучыліся самі парадкаваць сваім уласным жыцьцём, кіраваць сваёй доляй, а разам з тым, каб навучыліся паважаць як свае ўласныя правы, прыроднае права на жыцьцё ды вольнае разьвіцьцё, гэтак і права сваіх блізкіх і далёкіх суседзяў.
О, тады і магчыма гутарка аб вольнасьці і раўнапраўным супрацоўніцтве народаў. А пакуль гэтага няма, пакуль вялікаросы жывуць лятуценьнямі аб вялікай пануючай нацыі, імкнуцца ўзноў падняволіць іншыя народы, стаць іх прыгнятацелямі ды паразытамі, датуль ніякай гутаркі аб згодзе быць ня можа, тым больш ня можа быць гутаркі аб нейкім там адзінстве, якога ніколі ня было і няма цяпер.
І проста дзіўна неяк, бо зусім нялёгічна С.Завадскі разважае: з аднаго боку, ён сьцьвярджае, што ў беларусаў ды украінцау зь вялікаросамі няма пачуцьця адзінства, а есьць многа нянавісьці і мала любасьці», з другога боку, імкнецца ўсімі спосабамі давесьці, што беларусы, украінцы ды вялікаросы ёсьць толькі родныя галіны аднаго дрэва — ёсьць рускія. Але раз няма пачуцьця адзінства, то няма ужо і адзінства, гзта-ж ясна.
Асновай усялякага адзінства можа быць толькі пачуцьцё гэнага адзінства. Чалавек мае рукі, ногі, галаву ды іншыя часьці свайго цела, але разам з тым ён непасрэдна адчувае сваё адзінства, як біопсыхолёгічнае бытнасьці, ён адчувае суцэльнасьць свайго арганізму, сваей індывідуальнасьці. Толькі паралітыкі гэнага ня адчуваюць. Калі ў чалавека спаралізавана частка арганізму, то ён яе ня адчувае. І як бы паралітыку ня даводзілі, што спаралізаваная рука ці то нага, гэта ёсьць яго уласная часьць цела, ён хаця мо гэта і сам ведае, але ня адчувае, ня валодае ёй. Знача у аснове адзінства арганізму ляжыць псыхолёгічнае пачуцьцё гэтага адзінства.
С.Завадскі гэна ведае і сам сьцьвярджае, што гэнага псыхолёгічнага адзінства у «рускім» арганізьме няма. Гэным самым ён сьцьвярджае, што рускі арганізм — есьць хворы, разьбіты палярушам. Чым-жа ён думае лячыць яго? Мае нейкія лекі? Ды так, ён вось нібы тая вясковая павятуха паўтарае усё адно і тое ж самае: адзінства, адзінства, адзінства рускай культуры, адзінства… Але на чым заснавана гэта адзінства?"
Аўтар Тамаш Грыб, эсэй "Вялікаруская дэмакратыя і яе адношанне да нацыянальнага пытання"