Пра музыку і накшталт. MC Алесь Наваборскі


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Музыка


Пра беларускую культуру і контркультуру: музыка (збольшага), мастацтва, літаратура і іншае (пры нагодзе).
Сувязь са мной: @navaborski

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Музыка
Статистика
Фильтр публикаций


Репост из: SYMBAL.BY
Сёння свой дзень народзінаў адзначае Зміцер Вайцюшкевіч. Яму спаўняецца 50 гадоў, віншуем!

А таксама раім паглядзець цудоўныя кліп і песню на верш Мікіты Найдзёнава «Неверагоднасць».


паэта
сёньня
дзень народзінаў
расейскага
маякоўскага валодзі


Таму нагадаю, што наш Вайцюшкевіч тры гады таму запісаў цэлы альбом на вершы іхнага Маякоўскага
Зміцер Вайцюшкевіч - Люблю (на вершы У.Маякоўскага)
Listen to Зміцер Вайцюшкевіч - Люблю (на вершы У.Маякоўскага) by Todar #np on #SoundCloud




Репост из: Белсат
Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
🇺🇦 Украінскі гурт KOZAK SYSTEM выказаў салідарнасць з беларускімі палітвязнямі падчас учорашняга канцэрту ў Львове ⚪️🔴⚪️

Крыніца: @belaruscentrlviv




Репост из: Радыё Свабода — Беларусь
Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
⚪🔴⚪ «Сьцяг мой вольны, сьцяг мой сьмелы»

«Вольны хор» засьпяваў у падтрымку незалежных мэдыяў на 🇵🇱 варшаўскай «Камароўцы».






🎸 Тром музыкам зь Віцебску трэба падсабраць падпісантаў на VK

Лэйбл, на якім яны хочуць выдавацца, просіць пэўную колькасьць падпісантаў перад рэлізам. А песьні ўжо гатовыя, толькі жыўцом гурт яшчэ не выступаў.

Так што паслухайце на Soundcloud, падпішыцеся на VK і ў прынцыпе ацаніце ідэю з назвай для маладога змрочнага гурту: Novaŭtvareńnie






😎 «Ня вешайце нос, браты і сёстры, адчуйце надзеі промень, ёсьць прычына для аптымізму: мы будзем жыць…»

Лічу гэтую песьню вяршыняй творчасьці гарадзенскіх панкаў Deviation, хаця многія, я ведаю, скажуць, што найкруцейшым быў альбом «*** вам, або Таталітарызм ня пройдзе» 1997 года, а хтосьці скажа, што круцей за песьню «Міліцэйскі тэрор», за якую гурт затрымалі на першым жа канцэрце ў 1993-м, нічога няма.

Адзін з заснавальнікаў гурту, басіст Андрэй Пачобут за кратамі з 25 сакавіка, яго брат і нязьменны вакаліст гурту Стас Пачобут ужо больш за 10 гадоў не ў Беларусі


Ужо час посьціць песьні Deviation на гэтым канале?
Опрос
  •   Так, @#$%&*© ужо!
  •   Не, тут жа дзеці і цяжарныя
  •   Што такое Deviation?
61 голосов








Репост из: Еўрарадыё | Еврорадио
На 71-м годзе жыцця памёр расійскі музыкант, акцёр і паэт Пётр Мамонаў. Артыст быў у коме пасля таго, як перахварэў на COVID-19.

Пётр Мамонаў вядомы найперш як лідар савецкага альтэрнатыўнага гурта "Звуки Му". У часы перабудовы здымаўся ў культавых фільмах "Ігла", "Таксі-блюз", а пазней у стужках Паўла Лунгіна "Востраў" і "Цар". У 2000-я прыняў праваслаўе.

Мамонаў быў маральным арыентырам для некалькіх пакаленняў постсавецкіх людзей.


👮 Ужо тыдзень за кратамі кіраўніцтва "Нашай нівы", у тым ліку Андрэй Скурко, якога сілавікі пыталі, нашто дома так шмат кніг

А Скурко — басіст гурту Band_A, гэта ён робіць "быж-быж-быж" у песьні "Дзень сурка".

Песьні няма на легальных пляцоўках, але гурт выкладаў яе на сваім сайце для вольнага спампоўваньня (як і ўвесь альбом "Пазытывы", 2009)





Показано 20 последних публикаций.

469

подписчиков
Статистика канала