Што ёсьць крыж?
Сам у сабе крыж — гэта кавалак дрэва, альбо мэтала.
Але дзякуючы Ісусу Хрысту, Ягонай ахвяры за ўсіх людзей на зямлі, крыж стаў носьбітам інфармацыі пра тое, што гэты сьвет выратаваны. Інфармацыю можна запісаць на флэшку, закінуць у гугл-драйв, запісаць у нататнік, зрабіць засечку.
Безумоўна, крыж можа стаяць і пусты, фармальны. У які гэтая інфармацыя і не закладзена, як і быць чыстай флэшка, ці дыск. Але тое не пра Курапацкія крыжы. Яны ёсьць гэтымі зарубкамі, запісанымі ад болю, і ў спадзяваньні на Божую справядлівасьць.
Чаму раўназанча зьнішчэньне такога крыжа ў духоўным плане — мне пакуль скаладана апісаць.
Прынамсі для беларускага грамадзтва, лічу, гэта тое самае, што спаліць архівы, у якіх зафіксаваная праўда пра падзеі тых гадоў. Тое самае, што сказіць лічбы, або схаваць праблему пад дыван.