🍓Малінаўскі


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Блоги


Гісторыя і сучаснасць Беларусі

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Блоги
Статистика
Фильтр публикаций


Фатальная памылка беларускіх хрысьціян

У некаторы размовах зь вернікамі, якія выказваюцца наконт палітыкі сёньня заўважыў адну асаблівасьць: некаторыя зь іх ставіцца да постаці прэзідэнта, як да цара. І рэзонна могуць прыводзіць вось гэтае месца Пісаньня:
1 І вось, перш-наперш прашу ўзносіць малітвы, прашэньні, маленьні, падзякаваньні за ўсіх людзей,
2 за цароў і за ўсіх уладцаў, каб нам весьці жыцьцё ціхае і маўклівае ў богабаязнай пабожнасьці і чысьціні;
3 бо гэта добра і даспадобы Збаўцу нашаму Богу,
4 Які хоча, каб усе людзі ўратаваліся і дасягнулі спазнаньня ісьціны.

Першае да Цімафея 2:1-4.

Вельмі класныя словы, але праблема ў тым, што тут (як і ва ўсёй Бібліі) няма слова “прэзідэнт”. Давайце тады разьбяромся, адкуль у нашай краіне ўзяўся гэты “прэзідэнт”, і хто такія гэтыя “уладцы”, за якіх нам трэба маліцца.

У гэтым нам дапаможа Канстытуцыя Беларусі – галоўны закон нашай краіны. Менавіта Канстытуцыя Беларусі дае вызначэньне, што такое ўлада, і што такое прэзідэнт:

Адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца народ. Народ ажыццяўляе сваю ўладу непасрэдна, праз прадстаўнічыя і іншыя органы ў формах і межах, вызначаных Канстытуцыяй.
Артыкул 3.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь з’яўляецца Кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна.
Артыкул 79.

Прэзідэнт выбіраецца на пяць гадоў непасрэдна народам Рэспублікі Беларусь на аснове ўсеагульнага, свабоднага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні.
Артыкул 81.

Калі казаць прасьцей, то ўлада ў нашай краіне — народ. Прэзідэнт — выбарны наёмны рабочы, якія выконвае шэраг функцыяў у краіне.

Такім чынам мы разабраліся, што прэзідэнт, як і любы чыноўнік — гэта слуга на службе ва ўладара-народа. Цяпер з гэтымі зразумелымі біблейскімі вобразамі мы можам зьвярнуцца да Бібліі.

Вучань ня вышэйшы за настаўніка, і слуга ня вышэйшы за гаспадара свайго.
Паводле Мацьвея 10:24

Гаспадары, аказвайце рабам патрэбнае і справядлівае, ведаючы, што і вы маеце Госпада на нябёсах.
Да Каласянаў 4:1

Ісус нам кажа, што служыцель не можа быць вышэй за сваіх гаспадароў, а апостал Павал заклікае нам рабіць са слугамі справядліва, зважаючы на Бога, які дакладна будзе глядзець, ці належна мы ставімся да нашых паслугачоў.

Я зараз заклікаю кожнага хрысьціяніна-беларуса зазірнуць у сваё сэрца і адказаць сабе на гэтыя пытаньні:

-Ці не сорамна мне будзе перад Хрыстом на Вялікім Судзе за тое, што я ўтрымліваю ў доме, дзе жыву я іншыя людзі такога слугу.

-Ці сапраўды я ведаю і кантралюю усё, што гэты слуга робіць мне і маім бліжнім.

-Ці гатовы я адказваць за ягоныя дзеяньні перад Богам, калі я гэтага слугу падтрымліваю.


Слухаю новы альбом Каньё Вэста «Jesus is King». У трэку «Closed on Sunday» (Зачынена ў нядзелю) ёсьць такі радок, якія спачатку выклікаў пытаньні:

Closed on Sunday, you my Chick-fil-A
Hold the selfies, put the 'Gram away
Get your family, y'all hold hands and pray.

Тут, апроч закліку адкінуць сацсеткі, ён звяртаецца, верагодна, да жонкі, і называе яе «Chick-fil-A»

Прышлося пагугліць, што такое «Chick-fil-A». Выйшла, што гэта вельмі пасьпяховая амэрыканская фастфуд-сетка, адметнасьцю якой зьяўляецца тое, што яны зачыненыя па нядзелях, а таксама ў Раство і Дзень падзякі.

Уявіце сабе звычайны макдональдс/kfc, дзе нібы ўсё стаіць на патоку, але ён не працуе 1 дзень на тыдзень.
Гэта значыць, што праца прастойвае амаль 15% часу ў параўнаньні з канкурэнтамі.

Але Business Insider называе рашэньне Chick-fil-A не працаваць па нядзелях «бліскучай бізнэс стратэгіяй» проста ў загалоўку:
https://www.businessinsider.com/chick-fil-a-closed-on..…

Сам заснавальнік сеткі фастфуду Труэт Кэсі кажа «прыпыняць нашу працу ў нядзелю, Божы дзень, гэта наш спосаб ушанаваць Бога і паказаць нашую прыхільнасьць»

Выходны ў нядзелю дапамагае супрацоўнікам адпачыць і вярнуцца на працу памаладзелымі, а веданьне кліентаў, што яны ня могуць наведаць сетку ў нядзелю матывуе іх прыйсьці ў іншы дзень.

Вось такое адкрыцьцё пра хрысьціянскую бізнэс-этыку ў ЗША)


2019-ы год абвешчаны ЮНЭСКА годам Станіслава Манюшкі – нашага славутага кампазытара з-пад Менска

З гэтай нагодны — новы ролік!

youtu.be/Y7CxT6S9wSo
Што трэба ведаць пра Станіслава Манюшку – 5 ФАКТАЎ
Што трэба ведаць пра Станіслава Манюшку – 5 ФАКТАЎ 2019-ы год абвешчаны ЮНЭСКА годам Станіслава Манюшкі – нашага славутага кампазытара з-пад Менску. Сёння тв...


-Вось вы стварылі беларускую школу. Вы выконваеце працу за дзяржаву. Ці мусіць вас дзяржава неяк падтрымліваць у гэтым

-Абы не перашкаджалі.
https://www.youtube.com/watch?v=TBd_JmQwRP0
Россиянка стала белоруской, выучила мову и открыла белорускомовную школу
Анна Харланчук сменила российское гражданство на белорусское, выучила белорусскую мову и открыла с подругой Ольгой Коневой частную белорускомовную школу в Ми...


Ці можа дзяржава зрабіць бясьпечную АЭС, калі ня можа нават у бясьпечны салют?

Яна нават ня мае мужнасьці паведаміць пра трагедыю.

Уявіце, што б было ў выпадку з АЭС.




Інтэрвію з аўтарам топавага рамана пра шляхту ВКЛ Зубовічам, які перамог у чытацкім галасаваньні на кнігу года:

«Я лічу, што будучыня Беларусі павінна быць з Богам. У нашага патрыятызму павінна быць важная маральная аснова, якая ёсьць у хрысьціянскай веры»

svaboda.org/a/29979412.html


Чаму Захад такі пасьпяховы?
У чым сакрыэт заходняй цывілізацыі?

https://www.youtube.com/watch?v=7AIa5dmvTFc
У чым сакрэт поспеху Захаду? | PragerU
У чым сакрэт поспеху Захаду? Многія людзі з розных краінаў свету едуць на Захад у пошуках лепшага жыцця. Добрыя заробкі, якасная медыцына, высокі ўзровень ра...


А падпішыцеся на канал Эвангельская Беларусь.
Там вы знойдзеце ўсе навіны пра хрысьціянскае жыцьцё ў Беларусі. Таксама дашліце сваім родным і сябрам. 😊






Ці могуць заганныя сродкі выкарыстоўвацца для пашырэньня добрых ідэй? — не.

Нават калі ты ставіш самую дабраславёную мэту, гэта не апраўдвае таго, якім сродкам гэта мэта дасягаецца.

Апостал Павал у Бібліі кажа «Няма нічога супольнага у сьвятла зь цемраю». Такі падыход мне вельмі нагадвае ўжываньне апэрацыі лагічнага множаньня (кан’юнкцыя).


Лошыца, Сцяпянка, Парк Чалюскінцаў, Двор паэтаў на Энгельса —
гэта ўсё філіялы Курапатаў у Менску.

Жудасна усьведамляць, што побач зь імі жывуць і ходзяць штодня тысячы людзей.

https://citydog.by/post/repressii-pa-usim-mensku/


Репост из: worship.by
https://www.youtube.com/watch?v=tgqZzbfe2_M
Адпусьці народ (Go Down Moses) /// Акустычны кавер
Акустычны кавер на сьпеў Go Down Moses на беларускай мове. Пераклад: Дар'я Шэіна Выканаўца: Віктар Козел, Алёна Сітнік, Аляксандр Хілюта Facebook - https://w...


Перасьлед хрысьціянаў у сьвеце амаль на ўзроўні генацыду

«Калі сьвет вас ненавідзіць, зразумейце, што Мяне раней за вас зьненавідзіў. Калі б вы былі са сьвету, сьвет любіў бы сваё, а як вы не са сьвету, але Я выбраў вас са сьвету, дык за гэта ненавідзіць вас сьвет.»

https://www.bbc.com/russian/news-48156434


Сучасныя камуністы кажуць, што ўсе камуністычныя рэжымы проста не змаглі рэалізаваць правільна ідэі Маркса. Але насамрэч маглі.

Адна з ідэяў Маркса — што перад стварэньнем камуністычнага грамадзтва стары лад: рэлігіі, культуры, сацыяльныя і маёмасныя інстытуты — мусяць быць зьнішчаныя.

Таму і Ленін, Сталін, Мао, Пол Пот, Чэ Гевара — ёсьць сапраўдным аблічам камунізму, якое дэманструе ўвесь жах рэалізацыі гэтай ідэалёгіі на практыцы.

https://www.youtube.com/watch?v=_rs-31D5INg
Чаму людзі абараняюць камунізм? | PragerU
Чаму некаторыя людзі ў Беларусі дагэтуль працягваюць абараняць камунізм, калі вядома пра столькі ахвяраў і пакутаў, якія прынёс гэты рэжым? Галоўны аргумент ...


Якая самыя прыціскаймая рэлігійная група?

Хрысьціяне. Мэйнстрымныя медыя часьцей згадваюць паблемы ісламістаў, хаця мала якія іх праблемы могуць зацьміць цяжар, пад якім трывюць хрысьціяне ў ісламскіх краінах. Трагедыя ў Філіпінах таму сьведчаньне.

Нават беларускае заканадаўства ў прэамбуле Закона аб Рэлігіях замацоўвае перавагу праваслаўя (самая лаяльная да ўлады хрысьціянская плынь) перад іншымі хрысьціянскімі плынямі, абмінаючы сучасных эвангельскіх хрысьціянаў.

У Беларусі ня можна прапаведваць на вуліцы.
Ня можна прапаведваць замежнікам. (Чамусь гэта ніяк не адбіваецца на мітрапаліце БПЦ Паўле з расейскім пашпартам)
Ня можна зарэгістраваць царкву менш за 15 чальцоў.
Ня можна праводзіць набажэнствы дома.

https://youtu.be/ytdMUddGe-U
The World's Most Persecuted Minority: Christians
The most persecuted and victimized people in the world today are Christians in the Middle East. The perpetrators of the widespread destruction of that region...


Репост из: Кінаконг | Кіно па-беларуску
🎬 Увага! Новы фільм у нашай агучцы!

👨‍👩‍👧‍👦 «Я магу толькі марыць»: кранальная драма пра стасункі бацькоў і дзяцей
https://www.youtube.com/watch?v=0u1KShZCC24

🎶Гэта кіно пра ўзнікненне аднайменнага музычнага хіта. У 2001 годзе малавядомы гурт Mercy Me выпусціў спеў, які скарыў сэрцы слухачоў. З мільёнамі прададзеных копіяў, спеў «I can only imagine» стаў тройчы плацінавым, узначаліў хіт-парады і названы найпапулярнейшым хрысціянскім сінглам у сучаснай гісторыі.

Але перад ягоным стварэннем аўтару давялося прайсці праз многія жыццёвыя выпрабаванні — хатні гвалт, пабег з дому, пошукі сябе…

Паказы пройдуць 26, 27, 28 красавіка ў кінатэатрах «Масква» і Silverscreen.

🥚Прапануйце схадзіць разам сваім блізкім у гэты пасхальны час.

Замовіць квіткі можна тут:
http://kino.bycard.by/movie/ya_magu_tolyk_marycy#26.04.2019/onemovie
«Я магу толькі марыць»: кранальная драма «Можно только представить» трогательная драма по-белорусски
«Кінаконг» прэзентуе новы фільм: 26 красавіка стартуе ў пракаце «Я магу толькі марыць» — баяпік пра стварэнне аднайменнага музычнага хіта. У 2001 годзе малав...


Беларуская мова — мова будучыні, хто б што не казаў!
Беларуская мова з некалькіх тысячаў моваў ў свеце уваходзіць у самы ТОП: што па колькасьці носьбітаў, што
па прыстасаванасьці да эры IT.

https://www.youtube.com/watch?v=HjgTkjSnha0
Беларуская мова становіцца папулярнай? 5 ФАКТАЎ
Беларускай мовы становіцца больш і гэта не магчыма не заўважыць! Вашай увазе ТОП5 сфераў, дзе беларуская мова імкліва пашырае свой ужытак. Дзяліцеся гэтым ві...


Што ёсьць крыж?

Сам у сабе крыж — гэта кавалак дрэва, альбо мэтала.

Але дзякуючы Ісусу Хрысту, Ягонай ахвяры за ўсіх людзей на зямлі, крыж стаў носьбітам інфармацыі пра тое, што гэты сьвет выратаваны. Інфармацыю можна запісаць на флэшку, закінуць у гугл-драйв, запісаць у нататнік, зрабіць засечку.

Безумоўна, крыж можа стаяць і пусты, фармальны. У які гэтая інфармацыя і не закладзена, як і быць чыстай флэшка, ці дыск. Але тое не пра Курапацкія крыжы. Яны ёсьць гэтымі зарубкамі, запісанымі ад болю, і ў спадзяваньні на Божую справядлівасьць.

Чаму раўназанча зьнішчэньне такога крыжа ў духоўным плане — мне пакуль скаладана апісаць.

Прынамсі для беларускага грамадзтва, лічу, гэта тое самае, што спаліць архівы, у якіх зафіксаваная праўда пра падзеі тых гадоў. Тое самае, што сказіць лічбы, або схаваць праблему пад дыван.

Показано 20 последних публикаций.

77

подписчиков
Статистика канала