Ведаеце, што аб'ядноўвае герб Пагоня (які лукашысты называюць фашысцкім) на Доме ўрада, мемарыяльны комплекс «Хатынь» і стэлу «Мінск — горад-герой»? Усе яны створаны пры ўдзеле скульптара і архітэктара Валянціна Занковіча.
Бацькі былі ідэйнымі беларусамі-камуністамі, у пачатку 1930-х гадоў, ратуючыся ад пераследу польскай паліцыі, перайшлі мяжу і апынуліся ў БССР. У сакавіку 1938 года бацьку арыштавалі і расстралялі як польскага шпіёна. Маці засталася з 3 дзецьмі. Калі ў Мінску падпольшчыкі ліквідавалі гаўляйтара Кубэ, яго маці нацысты кінулі ў вілейскую турму, але праз 2 дні адпусцілі. У яго кузэна Анатоля Занковіча праз польскія даносы, якія абвінавачвалі ў камунізме, у турме СД былі закатаваныя два дзядзькі, сам Анатоль мабілізаваны ў Беларускую краёвую абарону і пасля гэтага быў вымушаны бегчы ад Чырвонай арміі на чужбіну, ніколі больш не вернучыся на Радзіму. Такі лёс адной сям'і. Толькі засланыя афіцэры-асаднікі могуць падзяляць шматпакутных беларусаў і іх гісторыю на сваю і чужую, бо ні тая ні іншая ім не належыць!
t.me/spadczyna/3795
➰ Источник ВК