ekanomika

@lukanomika Нравится 2
Это ваш канал? Подтвердите владение для дополнительных возможностей

Бот для кантактаў - @lukanomikabot
Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Экономика


Гео канала
Беларусь
Язык канала
Белорусский
Категория
Экономика
Добавлен в индекс
13.07.2018 17:53
16 Oct 2018, 06:47 (309 дней назад)
У падтрымку беларускай мовы ў Telegram склаў спіс аўтарскіх беларускамоўных каналаў (у спіс не ўвайшлі афіцыйныя каналы беларускамоўных СМІ, пра іх можа як-небудзь потым).

Частка 1: каналы з колькасцю падпішчыкаў 200+

@belmems - Беларусь у мемах (3582) - Мемы на беларускія і калябеларускія тэмы. Абнаўляецца даволі рэдка.

@bellitra - Белліт (859) - Беларуская літаратура, падзеі, конкурсы, рэцэнзіі на навінкі. Аднаўляецца амаль кожны дзень.

@belaruskipioner - Беларускі піонэр (506) - БССР 1920-х, 1930-х: кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура. Абнаўляецца штодзень.

@asensavannie - #Asensavannie (502) - Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. У апошні час вельмі рэдка абнаўляецца.

@veyshnoria - Viejsnoryja Today (496) - Афіцыйны канал Рэспублікі Вейшнорыя. Абнаўляецца рэдка.

@zahalovak - Гэты Загаловак! (486) - Цікавыя і абсурдныя загалоўкі беларускі СМІ. Абнаўляецца рэдка, часткова беларускамоўны.

@kinakongby - Кінаконг | Кіно па-беларуску (478) - Пераклады кіно на беларускую мову. Навінкі праката па-беларуску. Вельмі рэдка абнаўляецца.

@utulny - Утульны (470) - Яшчэ адзін канал з мемамі і вясёлымі карцінкамі. Абнаўляецца вельмі рэдка.

@belmemes - Бульбамемес (468) - І зноў мемы, на гэты раз канал даволі жывы, абнаўляецца амаль штодзень.

@symbalby - SYMBAL.BY (386) - Афіцыйны канал крамы беларускай вопраткі і рэчаў. Амаль закінуты.

@BelarusVideo - Беларусь. Відэа (359) - Канал са спасылкамі на відэа з Беларусі і пра Беларусь. Часткова беларускамоўны, абнаўляецца вельмі рэдка.

@bielarusizacyja - Беларусізацыя (327) - Канал пра тэндэнцыі пашырэння беларускай мовы ў грамадскім жыцці Беларусі. Абнаўляецца даволі часта.

@belpahonia - Грамадскі сектар Атраду "Пагоня" (308) - Канал грамадскай арганізацыі, якая займаецца дапамогай беларускім добраахвотнікам ва Украіне. Абнаўляецца часта.

@Kava_link - Кава & какава (295) - Старыя газэты, часопісы, плакаты і ўлёткі, кнігі і шмат іншага звязанага з беларускім друкам. Абнаўляецца часта.

@telekarp - Стась Карпаў (293) - Аўтарскі канал паэта, публіцыста, блогера і мацершчынніка Стася Карпава. Абнаўляецца рэдка.

@Lichylnik - 25.07 (289) - Беларусь у лічбах: нечаканая статыстыка. Абнаўляецца рэдка.

@Ideaby - Рыгор з Цэнтра новых ідэй (265) - Канал каардынатара Цэнтра новых ідэй Рыгора Астапені. Часткова беларускамоўны, абнаўляецца рэдка.

@viacorka - ВЯЧОРКА (213) - Аўтарскі канал супрацоўніка Радыё Свабоды Франака Вячоркі. Абнаўляецца вельмі рэдка.

@lukanomika - ekanomika (213) - Канал пра беларускую эканоміку. Абнаўляецца даволі часта.