Замест таго, каб саджаць Маркелава на чарговыя суткі, я б на месцы нашага ўрада паспрабаваў бы зразумець, што менавіта ўрад як ніхто зацікаўлены ў легалайзе.
Адзін раз зірнуўшы на гэтых мілых людзей падчас рабочай нарады, разумееш, што калі і можа нешта выратаваць той калектыўны партрэт бессэнсоўнасці, гэты пазл з патухлых поглядаў, скрухі, болю, страху і апатыі - дык толькі штодзённая ударная доза ганджы.
І многія, як мне падаецца, прыйшлі да тоеснай думкі, але баяцца прызнацца ў гэтым калегамі.
Першай была, натуральна, наша "хаацічаская". Падазраю, што яна давала сваю прэсуху яшчэ гадзіну пасля таго, як усе разышліся.
Ці вось наш хлопальшчык-плакальшчык, заслужаны... Ну цяжка паверыць, што ён перш чым плакаць і апладзіраваць - не чмыхнуў у курылцы самакрутачку.
І гэта насамрэч смелы і годны учынак.
Трэба перамагаць у сабе нуду, а калі не атрымліваецца - труціць яе хімікатамі, занюхіваць, абкурваць, абкалваць - не спыняцца ні перад чым.
Толькі не заліваць.
Бо гэтым людзям нельга бухаць.
Каб бухаць трэба быць абсалютна прасветленым, гарманічным чалавекам, пазбаўленым крыўдаў і злосці.
Інакш кажучы ў Беларусі права на пакупку 40-градуснага трэба выдаваць толькі разам з правам на караткаствол.
А вось трава - гэта тое, што павінна уваходзіць у пакет ільготаў дзяржслужачых.
І чым вышэй пасада, тым меней часу трэба пакідаць чалавеку на цьвярозасць.
Прачнуўся - касяк яму ў зубы і какаінавую дарожку напрацягу ўсёй лыжні. І пакуль усё не ўцмокча - нават сталоўку не адчыняць.
Я думаю, так.
І калі нехта мне скажа, што карпаў можа толькі піздзець і нічога не прапануе - узгадайце гэты пост. Цяпер я як Мацкевіч буду казаць, што ўсё напісаў яшчэ ў 2019-м годзе!