⚜ LIТVINSKI NASTUP ⚜


Гео и язык канала: Беларусь, Русский
Категория: Новости и СМИ


«Захоўвайце спакой ды вастрыце косы!»

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Русский
Категория
Новости и СМИ
Статистика
Фильтр публикаций




⚠️ Шостага кастрычніка ў Брэсце пройдуць бясплатныя заняткі для дзяцей, прысвечаныя Берасцейскай Бібліі.


⚠️ Нацыянальная бібліятэка падрыхтавала да прагляду І0 самых нечаканых артыкулаў з Першага Статута, які быў распрацаваны і прыняты 490 гадоў таму назад.

https://www.nlb.by/by/news/a-tarski-poglyad/10-samykh-nechakanykh-artykula-pershaga-statuta-vkl/


https://yli.ink/NuLHpJ

⚠️ «Статут І529 — 20І9». Віншуем літвінаў з днём народзінаў прававой дзяржавы!

29 верасня І529 быў уведзены ў дзеянне Першы Статут Вялікага Княства Літоўскага. Складальнікі Статута адыйшлі ад сістэмы кадыфікацыі, прынятай у рымскім праве, і выпрацавалі сваю. У яе аснове закладзены новыя прынцыпы: Суверэннасць Дзяржавы (насуперак касмапалітызму сярэднявечча), адзінства права на прыярытэт пісанага права. У статуце І529 быў змешчаны тэкст першага гімна дзяржавы — «Багародзіца». Выданне Статута вывела Вялікае Княства на адно з першых месцаў у Свеце па развіццю права і прававой культуры. Статут мае важнае значэнне і як помнік мовы нашага народа. Ён дае магчымасць вывучаць не толькі дзяржаўна-прававую тэрміналогію таго часу, але і лексіку ды стыль тагачаснай мовы.


⚠️ У Брэсцкай гарадзкой бібліятэцы адбылася прэзэнтацыя факсімільнага выдання Брэсцкай (Радзівілаўскай) Бібліі. Падчас прэзэнтацыі намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кандыдат культуралогіі Алесь Суша адзначыў:

«Трэба аб’ектыўна зазначыць, што ні адна краіна Эўропы не была так падрыхтавана да выдання пратэстанцкай Бібліі, як ВКЛ. Выхад факсімільнага выдання Брэсцкай Бібліі — культурная падзея нацыянальнага маштабу».




⚠️ Даследаванне міжнароднай экспертнай сеткі «iSANS» сведчыць пра пашырэнне фінансавання Масквой праектаў, што ўплываюць на грамадзкае меркаванне ды нясуць пагрозу Нашае Незалежнасці.

«Сёння гэтая сістэма і ў медыях, і ў сацыяльных сетках, і ў арганізацыях вельмі разгалінаваная ў Беларусі, вельмі добра фінансаваная праз расейскія фонды, такія, як «Россотрудничество», фонд Горчакова, фонд «Русский мир». Таксама Праграма трансгранічнага супрацоўніцтва, грантавая праграма прэзідэнта Расеі, праз амбасаду ў Менску», – падсумоўвае выканаўчы дырэктар Міжнароднай экспертнай сеткі «iSANS».




⚠️ Белчыгунка пытаецца, на якой мове абслугоўваць пасажыраў. «Не пакідайце мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі».

Зрабіць выбар на карысць нацыянальнай мовы магчыма па спасылцы: https://yli.ink/nPmUey

#Умовы_дзеля_Мовы


https://yli.ink/jYUitr

⚠️ Петыцыя аб дэнансаванні Дамовы «аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі». Мы, ніжэйпадпісаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, з'яўляючыся адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту ў краіне, што замацавана Артыкулам 3 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь заяўляем: дамова аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, заключаная паміж Расейскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь 8 снежня 1999 года, вядзе да страты рэальных суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь, захоўваючы толькі іх фармальную канстатацыю ў Артыкуле 6 Дамовы.

ПАТРАБУЕМ ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь дэнансаваць Дамову аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ад 8 снежня 1999 года.


⚠️ Міністр эканомікі Зміцер Круты: «Публікацыя плана інтэграцыі Беларусі і Расеі можа стварыць глебу для маніпуляцый».

Нагадаем міністру, што дамовы «па інтэграцыі» аўтаматычна стварылі маніпуляцыі з Суверэнітэтам нашай Бацькаўчыны і яе Канстытуцыяй. За гэту здрадніцкую палітыку на карысць замежнай дзяржавы ў хуткім часе прыйдзецца несці адказнасць. 🌚

«Захоўваем спакой ды вастрым косы!»




⚠️ Урачыстае перапахаванне Вінцэнта Каліноўскага ды іншых паўстанцаў плануюць правесці 2-га лістапада ў Вільні. #Kalinoŭski2019.


⚠️ Стварэнне новага гандлёвага альянсу ва ўсходняй Эўропе — гэта ўжо непазбежнасць: «У нас, до речі, є кілька дуже амбітних інфраструктурних проектів, про які ми вже починаємо комунікувати. Нам потрібно спробувати з'єднати водним шляхом, наприклад, Балтійське і Чорне море. Це абсолютно реально. Це проект, є 40 водних шляхів, про які потрібно домовитися з Білоруссю і Польщею. Для того, щоб з ними домовитися, треба вибудовувати конструктивні відносини. Ми вже починаємо це робити», – глава уряду, прем'єр-міністр України Олексій Гонцчарук.




З днём вайсковай славы, Літвіны!









Показано 20 последних публикаций.

27

подписчиков
Статистика канала