Репост из: Новы Час
Ніл Гілевіч: Калі хочам жыць, павінны ратаваць мову
Ціхан Чарнякевіч
Сёння спаўняецца пяць гадоў з дня смерці Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча. Мы вырашылі ўзгадаць яго інтэрв'ю, зробленае за паўгода да смерці ў 2016-м. І хоць не тое што за пяць гадоў, а за апошні год у Беларусі адбыліся кардынальныя змены, сёння словы Народнага паэта не страцілі актуальнасці: толькі нацыянальны складнік дапаможа беларусам захаваць незалежнасць.
Ужо тады Ніл Сымонавіч некалькі гадоў не выходзіў са сваёй кватэры на вуліцы Карла Маркса, але па-ранейшаму сачыў за навінамі, шчыра цікавіўся беларускай літаратурай і палітыкай.
За сваю пенсію былога прафесара БДУ, дэпутата беларускага парламента ён выдаў 23 тамы ўласнага Збору твораў. Аднак праца над спадчынай не была скончаная.
Цягам некалькіх гадоў Ніл Сымонавіч адмаўляў журналістам у інтэрв’ю. Але для прэс-службы Саюза беларускіх пісьменнікаў зрабіў выключэнне.
— Ніл Сымонавіч, вы адзіны Народны паэт Беларусі, старэйшы нацыянальны творца, дзяржаўны дзеяч і палітык. Якою вам бачыцца Беларусь 2015 года, ці адчуваюцца пэўныя змены да лепшага альбо да горшага?
— На вялікі жаль, вясёлага на сённяшні дзень нічога не бачу. Як і раней — і год, і два, і пяць, і дзесяць назад — наша грамадства ці нават, скажам, народ наш, насельніцтва Беларусі далёка не ўсё паднялося да разумення галоўнай задачы, якая стаіць перад намі, перад нашай дзяржавай. Галоўная задача — не дапусціць, каб наша мова і далей гінула так, як яна гіне цяпер. Без усведамлення, што такое мова ў жыцці народа, што такое нацыянальная культура, нацыянальная гісторыя, у народа не можа быць будучыні. Дык вось, на вялікі жаль, гэту ісціну, апрабаваную дзясяткамі народаў на працягу стагоддзяў, у нас разумеюць далёка не ўсе. І таму падымаюць пытанні, патрабуюць вырашаць эканамічныя праблемы, сацыяльныя, экалагічныя і іншыя. Не ўсведамляючы, што паперадзе ўсіх праблем павінна ісці праблема мовы. Сказаў жа некалі першы вялікі, першы народны беларускі паэт Францішак Багушэвіч: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!». Усё! Што ж незразумелага? Калі не хочам памерці, а хочам жыць, значыць, павінны перш за ўсё ратаваць мову. Гэтым не адмаўляючы важнасць рашэння іншых вышэйпералічаных задач. На вялікі жаль, і сёлетняя сітуацыя, і пяць гадоў назад, і дзесяць… Прэтэндэнты на самую высокую пасаду ў нас вось на гэта самае галоўнае забываюцца. Не лічаць самым галоўным. Мяне гэта бязмерна засмучае. Інтэлігенцыя гэта павінна разумець. Канечне, некаторыя з прэтэндэнтаў на правадыра краіны забываюцца па іншых прычынах. Але яны і не з’яўляюцца патрыётамі Беларусі. Іх мала цікавіць лёс Беларусі менавіта як «беларускай Беларусі». Таму лічу, што сёння найпершы абавязак усіх свядомых беларускіх грамадзян — патрыётаў бацькаўшчыны — думаць пра гэта, турбавацца пра гэта. Ну і па меры магчымасцяў дабівацца карэнных пераменаў у гэтых адносінах.
Чытаць далей