Ліхтар


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Познавательное


🔦 «Ліхтар» — гэта новы праект незалежнага беларускамоўнага выдання «Новы Час».
Тут збіраюцца ўсе нашыя аўтарскія артыкулы і рознага кшталту цікавосткі, з якімі кожны зможа крыху адпачыць ад цяжкіх навін.

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Статистика
Фильтр публикаций


«Арабская вясна» вяртаецца?
✍️ Сяргей Варончык

Паступае ўсё больш сігналаў аб тым, што сірыйскія падзеі могуць стаць пралогам новай рэдакцыі «арабскай вясны» — серыі антыўрадавых пратэстаў, якія ахапілі большую частку арабскага свету на пачатку ХХІ стагоддзя. Кандыдат нумар адзін — Егіпет.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#замежжа


Абсурд і рэпрэсіі: тыдзень як год
✍️ Сяргей Салаўёў

Навіны апошняга тыдня сталі квінтэсенцыяй таго, што адбывалася з намі ўвесь год. І на іх прыкладзе можна падвесці нават вынікі года. Вельмі красамоўныя прыклады таго, чым і як жыла Беларусь увесь мінулы перыяд.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#грамадства


🚙Вандроўкі з "Новым Часам": Падарожжа ў Друю

Друя — унікальнае мястэчка з вялікай колькасцю гістарычных помнікаў. На жаль, некаторыя з іх захаваліся толькі на старых фотаздымках. Пры дапамозе ўнікальнай тэхнікі «Лічбавая акварэль» аўтары гэтага відэа Ян і Юлія на канале "Беларусь: Падарожжа, Гісторыя, Архітэктура" пакажуць вам тое, што вы магчыма больш нідзе не ўбачыце. А напрыканцы раскажуць, якога нячысціка варта сцерагчыся ў Друі.

▶️Паглядзець можна тут.

🏘Паглядзець іншыя гарады можна па гэтай спасылцы.


BelRead: Перакладаць, каб жыла мова
✍️ Сяргей Салаўёў

Мы шмат пішам пра з’яўленне новых кніжных праектаў: розныя кнігі сусветна вядомых аўтараў агучваюцца па-беларуску, выходзяць у перакладах на беларускую мову. Але за кожнай такой кнігай пытанне — а як з’яўляюцца гэтыя пераклады? Зразумела, некаторыя робяцца «прафесійна», а некаторыя — ініцыятыва саміх перакладчыкаў.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#культура


Сака і Ванцэці: Пакараныя смерцю
✍️ Мікалай Дзядок

Адзін з лепшых інструментаў для захавання ўлады — гэта крыміналізацыя яе праціўнікаў. Выстаў свайго ворага злачынцам і рабі з ім што хочаш. Менавіта гэта адбылося падчас знакамітага працэсу Сака і Ванцэці.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#замежжа


Батлейка. Гісторыя ўзьнікненьня аднаго з галоўных атрыбутаў Раства
✍️ Павел Хадзінскі

У маленькім італьянскім гарадку, назву якога вы, верагодна, і ня чулі, у 1223 годзе сьвяты Францішак Асізскі, натхнёны падарожжам у Сьвятую Зямлю, стварыў першую батлейку. 

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN


Чорны замак: беларуская экзотыка для маскоўскіх гаспадарчыкаў
✍️ Арцём Воўча

Чырвона-зялёныя сцягі на вуліцах — як заўжды. Менскі кінатэатр. На тэлевізійных экранах замест рэкламы — пракуроры, разгоны дэманстрацый і суворыя папярэджанні без гукаў і музыкі. Афішы. Падлічым: рускі фільм, рускі фільм, рускі фільм, мультфільм для дзяцей (рускі), сіратліва схавалася ў закутку скрадзеная галівудская стужка, і вось сёння — руска-беларускі фільм (няўжо?).

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#повязь_часоў


Каляды, якія прыпынілі вайну
✍️ Ігар Мельнікаў

Зімой 1914 года на Заходнім фронце адбылася ўнікальная падзея. За тыдзень да Калядаў брытанскія і нямецкія салдаты адмовіліся страляць адзін у аднаго і пачалі абменьвацца каляднымі падарункамі.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#повязь_часоў


Містык «Бацька Адам» Міцкевіч
✍️ Васіль Герасімчык

24 снежня 1798 года нарадзіўся Адам Міцкевіч. На сваіх лекцыях у 1844 годзе ён выклікаў дух Напалеона, прапаноўваў слухачам паразмаўляць з памерлым французскім імператарам, раздаваў яго партрэты. Гэта, нарэшце, прывяло да таго, што яго адправілі ў 6-месячны адпачынак.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#повязь_часоў


Зорка Бэтлеемска над маёнткам ззяе. Як наша шляхта святкавала Божае Нараджэнне
✍️ Барыс Палута

Спрадвечныя калядныя традыцыі, якія паходзяць з беларускай вёскі, добра ўсім вядомыя і апісаныя ў літаратуры. Вядомыя добра і разгульныя балы магнатаў. А як адзначала Божае Нараджэнне тутэйшая шляхта ў шматлікіх дварах, маёнтках, фальварках і засценках?

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#повязь_часоў


«Інтурыст». Падарожжа ў імперыю Сталіна
✍️ Ігар Мельнікаў

У 1930-я гады Савецкі Саюз прымаў значную колькасць замежных турыстаў. Як такое магло быць? Што прымушала амерыканцаў, брытанцаў і грамадзян іншых дзяржаў ехаць у «бальшавіцкую імперыю»?

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#повязь_часоў


✨Беларусь, якая чакае. Прыцемкі сталічнага прадзімку

Вось што не кажыце, а нашыя чытачі даволі ўважлівыя і пільныя! Адзін з іх трапна звярнуў увагу, што ўсе нашыя вандроўкі адбываюцца ўдзень, ну і часам трохі прыхопліваюць ранак. А вось час, калі сонца ідзе на адпачынак, пакуль не трапляў у аб’ектыў нашага фатографа. Згодныя! Нашая недапрацоўка, і сёння мы выпраўляемся на шпацыр па вечароваму снежаньскаму Мінску, каб паглядзець як горад рыхтуецца да зімы, Калядаў і Новага году. Апранаемся ды хадзем!

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

☝️Калі вы хочаце, каб мы паказалі і вашы ўлюбёныя мясціны ў межах фотапраекта «Беларусь, якая чакае», напішыце нам. Распавядзіце, па якіх вуліцах, раёнах, гарадах і вёсках вы сумуеце, у чым іх адметнасць, чым яны дарагія менавіта вам. Звязацца з рэдакцыяй можна праз электронную пошту novychas@gmail.com ці прыватным паведамленнем у нашых акаўнтах у сацыяльных сетках.


Удзелу Беларусі ў мірных перамовах па Украіне перашкаджаюць «красаўцы»?
✍️ Сяргей Салаўёў

Некалькі разоў на год Лукашэнка казаў, што ў яго ёсць нейкі «непублічны дыялог» з прадстаўнікамі Захаду. І вось цяпер мы разумеем, з якой прычыны быў гэты дыялог. Прычына — стандартная, і таму гэты загадкавы дыялог хутка скончыцца. Бо не дамовіліся.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#грамадства


Плошча-2010 — той снежань быў гарачым
✍️ Ігар Пятроў

Чатырнаццаць гадоў таму, 19 снежня 2010 года, была разагнаная Плошча. На той час гэта была самая масавая акцыя народнага пратэсту — па розных падліках у ёй удзельнічалі ад 15 да 100 тысяч беларусаў. І самыя жорсткія рэпрэсіі ў гісторыі незалежнай Беларусі.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#грамадства


«Іду ў сад, дзе мне ўтульна і памоцна…» Ніна Мацяш — Антуан дэ Сент-Экзюперы
✍️ Марыя Новік

Сёння — дзень памяці пісьменніцы Ніны Мацяш. Менавіта Ніна Мацяш адкрыла па-беларуску «Планету людзей» Антуана дэ Сент-Экзюперы.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#культура


Сусветныя цікавосткі: палітычная галадоўка, што завяршылася перамогай, ці будзе ЛНР у Сірыі?
✍️ Сяргей Варончык

Падчас абмеркавання лёсу расійскіх ваенных баз у Сірыі часам узнікаюць (не)чаканыя прапановы. Згадваем галадоўку нямецкіх дэпутатаў у сярэдзіне 90-х, якая раптам сталася паспяховай. Чаму нават аптымісты не вераць у планы па буратызацыі Бураціі. І што за таямнічыя дроны не даюць спакою жыхарам усходняга ўзбярэжжа ЗША. Пра ўсё гэта чытайце ў «Сусветных цікавостках».

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#замежжа


«Раз на дваццаць пяць тысячаў гадоў»
✍️ Уладзіслаў Гарбацкі

Пад канец году ўсе мы чакаем сюрпрызаў, цудаў, зацішкаў, а калі зусім шчыра, перамогі. І такія сюрпрызы і, праўда, толькі невялікія перамогі надараюцца, варта толькі паглядзець, якія вычыны робяць беларускі і беларусы, што засталіся на радзіме і тыя, якія шчыруюць ва ўмовах выгнаньня. Перамогай і цудам варта лічыць перліны літаратуры, мастацтва, якія ствараюцца беларус-к-амі ў выгнаньні.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#культура


У снежні 2010-га….
✍️ Аляксандр Кур’яновіч

Прэзідэнцкія выбары 19 снежня 2010 года, безумоўна, — адна з самых драматычных электаральных кампаній за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. Яны пацвердзілі сутнасць рэжыму, які дзеля свайго захавання выкарыстоўвае цэлы арсенал сродкаў.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#палітыка


БНР без гэтага б не існавала. Да 107-й гадавіны Першага Ўсебеларускага з'езду
✍️ Павел Хадзінскі

Хроніка паўстаньня і брутальнага разгону камуністамі сходу, на якім вырашалася будучыня Беларусі. Усяго некалькі дзён, якія сваім існаваньнем далі імпэт у пабудове незалежнай дзяржавы. Усё самае істотнае пра Першы Ўсебеларускі З'езд — у нашым матэрыяле.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#повязь_часоў


Як Амерыка выціснула з сябе рабства
✍️ Іван Палескі

Амаль 160 гадоў таму, 18 снежня 1865 года, набыла дзеянне Трынаццатая папраўка да канстытуцыі ЗША, якая афіцыйна адмяняла ў краіне рабства. Аб гэтым урачыста абвясціў у сваёй прамове дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Уільям Сьюард. З гэтага моманту гісторыя краіны пачала новы адлік.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#замежжа

Показано 20 последних публикаций.