Репост из: cybulinka
Лайфхак для тых, хто вучыць замежныя мовы.
У Нямеччыне правялі цікавы экспэрымент, у якім бралі ўдзел 50 чалавек, што вывучаюць нідэрляндзкую мову. Ахвотнікі мусілі пагутарыць з носьбітам нідэрляндзкай мовы, выпіўшы перад гэтым сакрэтны напой, які пазіцыянаваўся як сок. У палове выпадкаў гэта быў насамрэч сок, а вось у астатнім давалі выпіць разьведзеную і падфарбаваную водку.
За размовамі сачылі яшчэ адныя ахвотнікі, якія ацэньвалі ўзровень моўных ведаў паддосьледных, пры гэтым яны таксама не ведалі таямніцу сакрэтрнага напою. Узровень моўных ведаў ацэньвалі таксама і тыя, хто гутарыў з носьбітам нідэрляндзкай.
Пасьля аналізу дадзеных, высьветлілася, што ахвотнікі, ужываўшыя водку, у сярэднім мелі на 5 балаў болей за тых, што пілі проста сок. Таксама яны больш карэктнае і хуткае вымаўленьне слоў.
Таксама навукоўцы адзначаюць, што ўжываньне сьпіртнога ніякім чынам не паўплывала на самаацэнку паддосьледных. І варта нагадаць, што гаворка ідзе пра малыя дозы алкаголю, калі выпіць болей - вынік будзе адмоўным. #псыхалёгія Усё сур'ёзна: https://goo.gl/w8DCGV