На месцы будоўлі шматпавярховага дома на рагу вуліцы Грышына і 3-га Чалябінскага завулка вартаўнік знайшоў дэкаратыўную металічную талерку з партрэтнай выявай. Гісторыя была б няпоўнай, калі б раптам не з'явіўся Марзалюк, які заявіў, што гэтая талерка ХVI – XVII стагоддзя з Італіі ці Германіі. Раней ён прыпісаў шлем «чарнігаўскага тыпу», знойдзены ў Бабруску, полацкаму князю Ізяславу, за што быў у рэзкай форме раскрытыкаваны ўкраінскімі калегамі.