Репост из: Радыё Свабода — Беларусь
У Магілёве замест «Партызанскага маршу» гараджане правялі лякальныя «партызанскія вылазкі»
Магіляўчанам сёньня не далі сабрацца ў цэнтры гораду – яго заблякавалі міліцыянты. Замест маршу адбыліся лякальныя пратэстныя «вылазкі». Адну з такіх правялі ў падтрымку мэдыка Андрэя Вярбіцкага, які ад 29 верасьня знаходзіцца ў мясцовым ізалятары: яго двойчы судзілі і агулам далі 26 дзён арышту.
Патэнцыйныя ўдзельнікі «Партызанскага маршу» невялікімі групамі прагульваліся па пешаходнай вуліцы Ленінскай, больш за 20 чалавек сабраліся на ўзьбярэжнай ракі Дубравенцы, невялікую акцыю зладзілі ля «Трыюмфальнай аркі». Праваабаронцы «Вясны» кажуць пра аднаго затрыманага ў Магілёве.