Репост из: Радыё Свабода — Беларусь
Падчас разгону пратэсту ў Магілёве паранілі чалавека
У Магілёве пасьля разгону нядзельнай акцыі пратэсту быў шпіталізаваны 38-гадовы Андрэй Вярбіцкі, якому разьбілі твар. Зь Ленінскага раённага аддзелу міліцыі яго даставілі ў лякарню хуткай дапамогі. Сьледчы камітэт праводзіць праверку.
Андрэя Вярбіцкага пабілі на плошчы Арджанікідзэ, дзе супраць калёны пратэстоўцаў міліцыянты ўжылі сілу і спэцсродкі — стрэлілі ў паветра зь сьвятлашумавой ракетніцы.
«Я літаральна на сэкунду зірнуў на мужчыну побач, і мне адразу нанесьлі ўдар, але не дручком, бо ад яго застаўся б шнар. А так у мяне пад вокам зьдзертая скура і лоб расьсечаны, — кажа Андрэй. — Я схапіўся за твар. Адчуў, што пацякла кроў. Групаваўся, локцямі прыкрыў тулава. Прасіў, каб мяне ня білі, бо сам пайду, куды скажуць. Калі я сагнуўся, прагучаў стрэл. Ля мяне бліснула. Потым яшчэ было два ўдары па баках, але не скажу, што моцныя»