Репост из: Спадчына
Не паспеў Магілёў адысці ад крадзяжу гістарычных надмагілляў, як ізноў на тых жа самых Машэкаўскіх могілках аб'явіліся рабаўнікі магіл. Марадзёры раскапалі пахаванні Грум-Гржымайлаў (мінулы раз скралі пліту прадстаўніка гэтага роду) і Янчэўскіх. У Янчэўскіх разрабавалі цагляны склеп, які знаходзіўся на глыбіні 1,5 м, і пачалі падкоп пад гранітную пліту Ганны Рыгораўны Янчэўскай з роду Грум-Гржымайлаў. Па ранейшай справе выкрадання надмагілляў праваахоўныя органы рапартавалі аб тым, што злодзеі ўстаноўлены. Ці то не тых схапілі, ці то ў горадзе на Дняпры варочае цэлая банда алкашоў.
#магілёў #могілкі #вандалізм
#магілёў #могілкі #вандалізм