Репост из: Спадчына
Нарэшце была выпраўлена недарэчная несправядлівасць і статус гістарычнага цэнтра Магілёва быў падвышаны рашэннем Міністэрства культуры з 3-й (помнік рэгіянальнага значэння) да 2-й катэгорыі (помнік нацыянальнага значэння). Менавіта да апошняй належылі ўсе астатнія цэнтры, а Магілёў заставаўся выключэннем. Што гэта дае?
1) Праекты ў гістарычным цэнтры будуць выносіцца на папярэдні разгляд Рады. Так што гэта мусіць зменшыць колькасць дысанансных уварванняў у гістарычнае асяроддзе.
2) Больш жорсткі кантроль за рэкламай у межах гістарычнага цэнтра. Пры 3-й катэгорыі Мінкультуры разглядаў эскізы рэкламных канструкцый толькі на будынках са статусам. Цяпер жа патрабуе ўзгаднення ўся рэклама ў гістарычным цэнтры, нават на будынках без статусу.
Шкада, што закон не мае зваротнай сілы, таму адначасна нічога не зменіцца, але кожная вывеска мае тэрмін дазволу, пасля якога патрабуецца пераўзгадненне — такім чынам праз некалькі гадоў (пры вашай неабыякавасці) горад ачысціцца ад візуальнага смецця.
#Магілёў #ахова