Репост из: Спадчына
Магілёўскі гарвыканкам без задніх думак узгадняў перабудовы помніка канструктывізму, бо (sic!) у Дзяржаўны спіс быў унесены толькі адзін з адрасоў гэтага вуглавога дома — Піянерская, 34. Па іх логіцы частка дома, якая выходзіць на іншую вуліцу — Будзёнага — помнікам не з'яўлялася. Знак на самім будынку красамоўна падае адрас праз дроб.
З пазітыўнага: у канцы 2019 года выканкам даручыў нарэшце распрацаваць і ўзгадніць эскізы аконных і дзвярных запаўненняў для гісторыка-культурных каштоўнасцей (пастанова СМ РБ № 384 абавязвала гэта зрабіць аж у 2013), дзякучы якім уласнікі змогуць без лішняй папяровай валакіты пераўстанаўліваць окны і дзверы, не наносячы пры гэтым візуальнай шкоды помнікам.
#Магілёў #гістарычнаязабудова #ахова #савецкаяспадчына