Репост из: Спадчына
Магілёўскія чыноўнікі прызналі, што рамонтныя працы на будынку былога рэальнага вучылішча на плошчы Арджанікідзэ вяліся з парушэннямі. Будынак быў пазбаўлены ўсяго дэкору і надбудаваны ў савецкі час. Ён мог бы паўтарыць лёс мінскага дома губернатара, але замест таго, каб правесці зандажы фасадаў ды паставіць драўляныя дзверы, яго проста пафарбавалі ў ярка-зялёны і замянілі белы пластык на чорны. Зараз пра гістарычны будынак нагадваюць толькі лапаткі на фасадах ды руст на другім паверсе тарца...
#Магілёў #антырэстаўрацыя #гістарычнаязабудова
#Магілёў #антырэстаўрацыя #гістарычнаязабудова